Да Габрэяў 12 разьдзел
Пасланьне да Габрэяў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 2003
Таму вось і мы, маючы навокал сябе гэткую хмару сьветкаў, скіньма з сябе ўсякі цяжар і грэх, што так лёгка нас абмотвае, ды сьпяшэм вытрывала на прызначаную нам арэну змагання.
Дзеля таго і мы, маючы вакол сябе такое мноства сведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, што акручвае нас, будзем цярпліва бегчы ў вызначаным нам змаганні,
І ўзіраймася на Езуса, галаву і дасканалючага завяршальніка веры, які маючы прад сабою радасьць, узяў крыж, ня гледзячы на зьняважлівую пагарду і засеў праваруч Божага пасаду.
гледзячы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасці, што была перад Ім, перанёс крыж, нягледзячы на ганьбу, і сеў праваруч пасада Божага.
Тож падумайце тады шчыра аб тым, каторы гэтулькі перацярпеў проці сябе дзікаварожых супраціваў ад грэшнікаў, каб не слабелі духам.
Разважце тады пра Яго, Які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную нянавісць адносна Сябе, каб і вы не аслабелі, калі ў вас сілы душы не стане.
Выж яшчэ не проціставіліся да крыві проці граху,
Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць граху,
а (мо) забыліся аб пацяшанні вас, як сыноў: «Сыне мой, ня будзь абыякавым да напамінаў Госпадавых, ані не падай духам, як цябе карае,
і забыліся аб перасцярозе, якую вам, як дзецям, дае: «Сыне мой, не грэбуй карай Госпада, не падай духам, калі Ён цябе выпрабоўвае;
Госпад бо таго карае, да каго міласьць мае, не шчадзіць удараў таму, каго за сына ўважае» (Прып. 3:11).
Бо каго Госпад любіць, таго і карае, ды б’е кожнага сына, якога прымае».
трывайце ў карнасьці. Бог зьвяртаецца да вас, як да сыноў, а дзеж ёсьць сын, якога б не караў бацька?
Калі вы церпіце кары, дык Бог абыходзіцца з вамі як з сынамі. Які ж гэта быў бы сын, каб яго бацька не навучаў?
Каліж астаецеся без дысцыпліны, выхаванкамі якое ёсьць усе, дык знача не зьяўляецеся сынамі, але дзецьмі няпраўнымі.
Але калі вы застанецеся без кары, — а ўсе павінны быць пакаранымі, — то гэта значыць, што не сыны вы, а байструкі.
А зрэштай, калі нашые цялесные айцы каралі нас, а шанавалі мы іх, дык ціж ня з большай адданасьцю Айцуу духаў павінны мы жыць?
Адсюль, калі мы бацькоў цела нашага мелі, якія нас вучылі, і шанавалі іх, дык ці не шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу духаў і жыць?
Тамтые, як самы зналі так нас дысцыплінавалі, праз кароткі час, а Гэты — каб зрабіць нас удзейнікамі Ягонай сьвятасьці.
І тыя навучалі нас, як ім здавалася, на кароткі час, Той жа робіць для дабра нашага, каб зрабіць нас супольнікамі Сваёй святасці.
Праўда, сур’ёзная дысцыпліна, то абыдна сьпярша пасумны, заміж пагоднага, наводзіць настрой, затое пазьней тым, што дазналі яе на сабе, прыносіць цэнны плод праведнасьці.
Усякае пакаранне цяпер падаецца не радасцю, а сумам, але пасля павучаным праз яго дасць добры плод справядлівасці.
Выпрастуйце тады вашы ашляглыя рукі й стомленыя калені
Дзеля таго «выпрастайце апушчаныя рукі і самлелыя калені»,
ды прастуйце сьцежкі вашые, каб кульгавые ня зьбіваліся з дарогі, а лепш выдужалі.
і «проста рабіце крокі нагамі вашымі, каб хто кульгавы не спрывіліў нагу, а лепш паздаравеў».
Старайцеся шчыра трымаць з усімі супакой-згоду ды дбайце аб сьвятасьці, безь якое ніхто ня ўбачыць Госпада.
Будзьце ў згодзе з усімі і ўсвячайцеся, бо без гэтага ніхто не ўбачыць Бога.
Пільнуйце, каб ніхто не застаўся без ласкі Божай, каб які горкі корэнь, пусьціўшы парасткі ўгору, не нарабіў закалоту, заражаючы многіх;
Пільнуйцеся, каб не згубіў хто ласкі Божай, каб які горкі корань, вырасшы ўверх, не заглушыў яе, і праз гэта каб не спракудзіліся многія,
каб не знайшоўся які распусьнік, або профан (паганец) як той Эзаў, што за адну страву прадаў сваё першародзтва.
каб не стаў хто распуснікам або легкадумным, як той Эзаў, які за адну страву выракся свайго першародства.
Хібаж ведаеце, што потым, як ён хацеў атрымаць багаслаўленства, дык быў адкінуты, бо ня мог асягнуць зьмены (бацькавай пастановы), хоць зы сьлязьмі прасіў.
Бо ведаеце, што пасля, жадаючы ўспадкаеміць дабраславенства, быў адхілены, і не знайшоў месца навяртання, хоць і шукаў яго са слязамі.
Вы-ж бо ня прыступалі да гары, да якое можна было рукою дакрануцца, ані да вагню палкага, ані занураліся ў хмарную цемру нвальнічную;
Бо вы не прыступіліся да гары дакранальнай і палаючага агню, і шалеючага ветру ды туману і буры,
ані ўслухаліся ў гук сурмы і голас мовы, ад слухання якое (людзі) адпрашваліся;
і гуку трубы, і гоману слоў, ад якога чуўшыя прасіліся, каб не гаварылася да іх слова.
не маглі бо зьнесьці наказу: «навет і жывёліна, каліб да гары дакранулася, будзе ўкамянаваная» (Выйсь. 19:13).
Бо не вытрымалі таго, што ім загадана было: «Нават калі жывёла дакранецца да гары, будзе ўкаменавана».
І так жахлівая была гэная зьява, што Майжэш сказаў: «Я цэлы ад страху дрыжу» (Паўт. Пр. 9:19).
І так страшным было тое, што бачылі, што Майсей сказаў: «Перапалоханы я і ў трымценні».
Але вы паступілі да гары Сыёну, да места Бога жывога, нябеснага Ерузаліму, да мірыядаў Анёлаў,
Але вы прыступіліся да гары Сіёна і горада Бога жывога, нябеснага Ерузаліма і безлічы анёлаў, да зграмаджэння
на соленную скупу-збор вялізны радасны эклезіі першародных рэгістраваных у небе і да Бога, судзьдзі ўсіх, да духаў людзей справядлівых, асягнуўшых дасканальнасьць;
і да Царквы першародных, якія запісаны ў небе, і да Бога, Суддзі ўсіх, і да духаў справядлівых, што дасягнулі дасканаласці,
да Езуса пасярэдніка Новага Запавету (Тэстамэнту) і да крыві ачышчэння, што прамаўляе лепш, чым Аблява.
і да Пасярэдніка Новага Запавету, Ісуса, да крыві акраплення, што мацней за кроў Абэля прамаўляе.
Глядзеце, не адвяртайцеся ад Таго, хто прамаўляе; калі бо тамтых, што зракліся прамаўляўшага да іх на зямлі, ня мінула кара, далёка горэй будзе з намі, каліб адвярнуліся ад Яго, прамаўляючага цяпер да нас зь неба.
Глядзіце, не адвярніцеся ад заклікаючай Крыві. Бо калі тыя не ўцяклі ад кары, адвярнуўшыся ад таго, які гаварыў на зямлі, то тым больш мы, калі адвернемся ад Таго, Які да нас з неба гаворыць.
Голас ягоны тады ўзварухнуў землю, а і цяпер запавяшчае, кажучы: «Яшчэ раз устрасану ня толькі землю, але й неба» (Агг. 2:7).
Голас Яго страсянуў тады зямлю, а цяпер праракуе, кажучы: «Яшчэ раз страсяну і ўстрасу не толькі зямлю, але і неба».
Гэтае «яшчэ раз» абазначае перамену рэчаў падпалых пад зьмяняльны рух, тады як яны створаны, каб аставаліся непахіснымі, ненарушнымі.
Што кажа «яшчэ раз», дык абвяшчае змяненне рухомых рэчаў, каб засталіся толькі тыя, якія нерухомыя.
Таму вось мы прыняўшы валадарства непахіснасьці ўдзячна карыстайма з ласкі, стараючыся Богу ўспадобным культам і богабоязьзю служыць.
Дык вось, каб атрымаць валадарства непарушнае, будзьма мець ласку, праз якую, падабаючыся Богу, будзем служыць Яму з ушанаваннем і страхам.
Бог бо наш — агонь, што травіць (Другзак. 4:24).
Бо Бог наш — гэта агонь паглынаючы.