Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЛЁГ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «лёг» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

ЛЁГ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І трапіў ён на адно месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. І ўзяў камяні з таго месца, і палажыў пад галаву сваю, і лёг спаць на тым месцы.

І прыйшоў Якуб з поля ўвечары, і выйшла Лея насустрач яму, і сказала: «Да мяне ўвойдзеш, бо наймаючы, наняла цябе за мандрагоры сына майго». І ён лёг з ёю ў тую ноч.

І сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. І пачуў [пра гэта] Ізраіль. І было сыноў Якуба дванаццаць.

Юда — малады леў; ад здабычы, сыне мой, ты падымаешся. Прыхіліўся, лёг, як леў і як ільвіца, хто падыме яго?

Ён прыхіліўся, лёг, як леў і як ільвіца. Хто адважыцца пабудзіць яго? Хто дабраслаўляе цябе, сам будзе дабраслаўлёны; хто праклінае цябе, сам будзе пракляты!»

А калі мужчына знайшоў у полі заручаную дзяўчыну і згвалціў яе, і лёг з ёю, няхай памрэ адзін мужчына, які ляжаў з ёю,

Калі мужчына знайшоў дзяўчыну, якая не заручаная, і схапіў яе, і лёг з ёю, і знойдуць іх,

І пабег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Ён сказаў: «Я ня клікаў цябе. Вяртайся і сьпі». І ён пайшоў, і лёг спаць.

І ён сказаў Самуэлю: «Ідзі і кладзіся спаць, а калі зноў пакліча цябе, скажы: “Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой”». І вярнуўся Самуэль, і лёг спаць на месцы сваім.

Але Урыя лёг спаць пры дзьвярах дому валадара з усімі слугамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой.

І Амнон лёг, і ўдаваў хворага. І прыйшоў валадар, каб адведаць яго, і Амнон сказаў валадару: «Няхай прыйдзе, прашу, Тамар, сястра мая, і няхай на вачах маіх сьпячэ дзьве аладкі, і я прыйму ежу з рук ейных».

І тры разы ён лёг на дзіця, і клікаў да ГОСПАДА, і казаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа мой, няхай вернецца душа дзіцяці гэтага ў яго».

І лёг ён, і заснуў пад ядлоўцам. І вось, анёл дакрануўся да яго і сказаў яму: «Устань і еш!»

І глянуў ён, і вось, каля галавы ягонай аладка печаная і збан вады. І ён еў, і піў, і зноў лёг спаць.

І прыйшоў Ахаў дадому сумны і загневаны з прычыны таго слова, якое прамовіў да яго Набот з Езрээлю, які сказаў: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуў аблічча сваё, і ня еў хлеба.

Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: "З ложку, на які ты лёг, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш"”». І Ільля пайшоў.

А яны сказалі яму: «Нейкі чалавек выйшаў насустрач нам і сказаў нам: “Ідзіце, і вярніцеся да валадара, які паслаў вас, і прамоўце да яго: "Гэта кажа ГОСПАД. Ці няма Бога ў Ізраіля, што ты пасылаеш пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону? Дзеля гэтага з ложку, на які ты лёг, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш"”».

І падыйшоў, і лёг на хлопчыка, і прытуліў вусны свае да вуснаў ягоных, і вочы свае да вачэй ягоных, і далоні свае да далоняў ягоных, і прыціснуўся да яго, і грэў цела хлопчыка.

Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.

І напалохаліся маракі, і крычалі кожны да бога свайго, і выкінулі ў мора рэчы, што былі на караблі, каб быў лягчэйшым; а Ёна зыйшоў у сярэдзіну карабля, і лёг, і моцна заснуў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter