Адтуль перайшоў ён на гару на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнік ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
І ўцёк ён з усім, што ў яго; і ўстаў, і перайшоў праз раку, і скіраваў аблічча сваё да гары Гілеад.
Я ня варты ўсёй міласэрнасьці і ўсёй праўды, якую Ты ўчыніў для слугі Твайго, бо я з кіем маім перайшоў Ярдан гэты, а цяпер стаю з двума табарамі.
І перайшоў [ручай] дар перад ім, а ён начаваў у тую ноч у табары.
І ўстаў ён у тую ноч, і ўзяў дзьве жонкі свае, і дзьве нявольніцы свае, і адзінаццаць дзяцей сваіх, і перайшоў у брод Ябок.
І анёл ГОСПАДА перайшоў і стаў у месцы такім вузкім, што не было дарогі, каб абмінуць яго ані з правага, ані з левага боку.
Калі ўжо ўсе пераправіліся, тады перайшоў і Каўчэг ГОСПАДА, перайшлі і сьвятары, і сталі наперадзе народу.
скажыце сынам вашым: “Па сухім дне перайшоў Ізраіль гэтую раку Ярдан,
І з Македы перайшоў Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, у Лібну, і ваяваў супраць яе.
З Лібны Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, перайшоў у Ляхіш і стаў табарам каля яго, і ваяваў супраць яго.
І перайшоў Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, з Ляхішу ў Эглён, і стаў табарам каля яго, і ваяваў з ім.
І перайшоў Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, з Эглёну ў Хеўрон, і ваяваў з ім.
І прыйшоў Гідэон да Ярдану, і перайшоў яго з трымастамі ваярамі, якія з ім былі. А былі яны змучаныя, перасьледуючы ворагаў.
І перайшоў Давід на другі бок, і стаў на вяршыні гары здалёк, і быў вялікі прастор між імі.
І сказаў Давід Іттаю: «Ідзі і праходзь!» І перайшоў [Кедрон] Іттай з Гату і ўсе людзі ягоныя, і ўсе дзеці ягоныя, якія з ім.
А ўся зямля плакала голасам вялікім, і ўвесь народ пераходзіў [Кедрон], і валадар перайшоў ручай Кедрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.
А Барзілай Гілеадзец прыйшоў з Рагэліму і перайшоў з валадаром праз Ярдан, каб разьвітацца з ім за Ярданам.
І ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, і валадар перайшоў, і пацалаваў валадар Барзілая, і дабраславіў яго, і ён вярнуўся на месца сваё.
І пайшоў валадар у Гільгал, і Кімгам пайшоў з ім. І ўвесь народ Юды перайшоў разам з валадаром, і таксама палова народу Ізраіля.
І ўзяў плашч Ільлі, які зваліўся з яго, і ўдарыў па вадзе, і сказаў: «Дзе ГОСПАД, Бог Ільлі?» І ўдарыў па вадзе, і яна разьдзялілася ў адзін і ў другі бок, і Элісэй перайшоў.
І паведамілі Давіду, і ён сабраў усяго Ізраіля, і перайшоў Ярдан, і прыйшоў да іх, і паставіў шыхт супраць іх, і паставіў шыхт Давід для бітвы супраць Арама, і біліся з ім.
А Ізмаэль, сын Нэтаніі, уцёк з васьмёма людзьмі ад аблічча Ёханана і перайшоў да сыноў Амона.