Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЗАКРЫЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «закрыў» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

ЗАКРЫЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца.

І сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». І закрыў Майсей аблічча сваё, бо баяўся глянуць на Бога.

А валадар закрыў аблічча сваё, і галасіў валадар моцным голасам: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»

І сталася, калі пачуў [гэта] Ільля, ён закрыў аблічча сваё плашчом сваім, і выйшаў, і стаў каля ўваходу ў пячору. І вось, голас да яго кажа: «Ільля, што ты тут?»

Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца.

Бяздоньнямі, як вопраткай, закрыў Ты яе; па-над горамі воды стаялі.

Як закрыў Госпад хмарай гневу Свайго дачку Сыёну, скінуў з неба на зямлю славу Ізраіля і не ўзгадаў у дзень гневу Свайго пра падножжа пад ногі Свае.

Ты закрыў Сябе гневам і перасьледаваў нас, забіваў і не шкадаваў.

Ты закрыў Сябе хмараю, каб не дайшла малітва [да Цябе].

І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе. І вось, [гэта быў] твой час, час каханьня. І Я расьцягнуў плашч Мой над табою, і закрыў голасьць тваю, і прысягнуў табе, і заключыў з табою запавет, кажа Госпад ГОСПАД, і ты сталася Маёю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter