Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧАКАЮЧЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «чакаючы» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧАКАЮЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі паведамілі жыхарам Газы, што Самсон увайшоў у горад, яны абкружылі яго і зрабілі засаду на Самсона ў браме горада; і ўсю ноч яны сядзелі ціха, чакаючы, каб, калі настане раніца, забіць яго на выхадзе.

І былі чацвёра пракажоных ля ўваходу ў браму; сказалі яны адзін аднаму: «Што мы тут сядзім, чакаючы смерці?

І павярнуў цар твар свой, і дабраславіў усю супольнасць Ізраэля, — бо ўся супольнасць стаяла, чакаючы,

Чакаючы, дачакаўся я Госпада, і Ён схіліўся да мяне.

Падымі вочы свае на ўзгоркі і паглядзі: дзе месца, на якім бы ты не ляжала ў распусце? Пры дарогах сядзела ты, чакаючы іх, як араб на пустыні, і спаганіла зямлю сваю распустаю сваёй і ліхотай сваёй.

«Дакуль марнеюць нашы вочы, дарэмна чакаючы дапамогі! З вартавой вежы нашай выглядалі мы народ, які можа нас збавіць.

І прыйшлі браты і Маці Яго, і, чакаючы перад домам, паслалі да Яго клікаць Яго.

Чакаючы іх у Атэнах, Паўла абураўся ў духу сваім, бачачы горад, аддадзены балванахвальству.

Ты, аднак, не вер ім, бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны пакляліся клятвай не есці і не піць, пакуль не заб’юць яго, і ўжо прыгатаваліся, чакаючы твайго дазволу».

Дык будзьце цярплівымі, браты, аж да прыйсця Госпада. Вось, земляроб спадзяецца на каштоўны плод зямлі, цярпліва чакаючы, пакуль не атрымае ранні і позні дождж,

Дзеля таго, умілаваныя, чакаючы гэтага, старайцеся быць без заганы і спракуды, каб Ён застаў вас у супакоі.

у любові Божай захоўвайце саміх сябе, чакаючы міласэрнасці Госпада нашага Ісуса Хрыста на жыццё вечнае.

Ды не толькі, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ўнутры сябе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага.

Перш чым прыйшла вера, былі мы замкнутымі пад аховай закону, [чакаючы] веры, якая павінна была быць нам аб’яўлена.

чакаючы шчаслівай надзеі і з’яўлення славы магутнага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста,

І так, доўгі час чакаючы, атрымаў абяцанае.

чакаючы, аж дакуль непрыяцелі Яго будуць пакладзены пад ногі Яго.

і зараз жа паслаў у прыморскія гарады, запрошваючы іх купляць у нявольнікі юдэяў, абяцаючы даставіць дзевяноста палонных за адзін талент, не чакаючы тае помсты, якая мела прыйсці на яго ад Усемагутнага.

Бывае, хто маўчыць, бо не ведае, што адказаць, і іншы маўчыць, чакаючы адпаведнага часу.

Дык я выскачыў, кінуў страву, якую нават не пакаштаваў, і сцягнуў чалавека з плошчы, і памясціў яго ў адзін дом, чакаючы заходу сонца, каб яго пахаваць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter