Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАВЕДАМІЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «паведаміць» сустракаецца 25 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ПАВЕДАМІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
хай той, чый гэта дом, ідзе і паведаміць святару, кажучы: “Здаецца мне, што праказа завялася ў маім доме”.

І Давід адказаў Ёнатану: «Хто паведаміць мне, калі бацька твой часам жорстка адкажа табе?»

І Давід сказаў Абіятару: «Я ведаў ужо тады, калі быў там Даэг ідумеец, што ён напэўна паведаміць аб гэтым Саўлу. Я адказчык за ўсе душы дому бацькі твайго.

калі ж яна пачала, паслала яна паведаміць цару і сказала: «Я пачала».

А ў сёмы дзень сталася, што памерла дзіця. І паслугачы Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла; бо гаварылі яны: «Вось, калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы яму, і ён не слухаў голасу нашага. Цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”? Можа зрабіць ён што благое!»

Калі аб гэтым даведаўся Элісей, чалавек Божы, што цар Ізраэля раздзёр шаты свае; ён паслаў яму паведаміць: «Навошта раздзёр ты шаты свае? Хай прыходзіць ён да мяне і хай даведаецца, што ёсць прарок у Ізраэлі».

Але спыталіся мы ў іх і пра імёны іх людзей, каб паведаміць табе, і запісалі мы імёны тых людзей, што з’яўляюцца кіраўнікамі іх.

і [раптам] напалі сабэйцы і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і ацалеў толькі я адзін, каб паведаміць табе».

І, калі ён яшчэ гаварыў, прыбыў іншы і сказаў: «Агонь Божы сышоў з неба і папаліў авечак і паслугачоў, і я адзін ацалеў, каб паведаміць табе».

Але калі і гэты яшчэ гаварыў, прыбыў іншы і сказаў: «Халдэі сабралі тры дружыны і напалі на вярблюдаў і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і я адзін уцёк, каб паведаміць табе».

раптам паднялася страшэнная бура з боку пустыні і зрушыла чатыры вуглы дома; упаўшы, ён задушыў дзяцей тваіх, і яны памерлі, і ўцёк я адзін, каб паведаміць табе».

каб адкрыць для вушэй воклічы хвалы і паведаміць пра ўсе дзівосы Твае.

Усталяваў Ён сведчанне ў Якубе і паклаў закон для Ізраэля; як многа ўсяго загадаў Ён продкам нашым паведаміць і сынам сваім,

Бо так сказаў мне Госпад: «Ідзі, пастаў вартаўніка, хай паведаміць, што пабачыць.

І калі пачулі яны ўсе гэтыя словы, то паглядзелі з жахам адзін на аднаго і сказалі яны Баруху: «Мы мусім паведаміць цару ўсе гэтыя словы».

Пасланец за пасланцом пабяжыць, і вястун за вестуном, каб паведаміць цару Бабілона, што здабыты горад яго ад канца да канца.

у той дзень, калі прыйдзе да цябе ўцякач, каб паведаміць тваім вушам,

Ад пачатку маленняў тваіх выйшла слова; я ж прыбыў, каб паведаміць табе, бо ты чалавек пажаданняў, дык звярні ўвагу на слова і зразумей бачанне.

І, выйшаўшы хутка з магілы, са страхам і вялікаю радасцю пабеглі яны, каб паведаміць вучням Яго.

І, пазнаўшы голас Пётры, з радасці не адчыніла дзверы, але пабегла паведаміць, што Пётра стаіць перад дзвярамі.

Паўла ж паклікаў аднаго з сотнікаў і сказаў: «Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць».

Каб жа і вы ведалі пра мяне, што раблю, пра ўсё гэта паведаміць вам Тыхік, найдаражэйшы брат і верны слуга у Госпадзе,

Дык маюць яны дваццаць пятага дня месяца Каслеў святкаваць ачышчэнне храма, мы палічылі патрэбным паведаміць вам, каб і вы таксама святкавалі дзень палатак і агню, які быў дадзены, калі Нэгэмія, збудаваўшы святыню і ахвярнік, усклаў ахвяры.

Копія пісьма, якое паслаў Ярэмія тым, якія як нявольнікі мелі быць ведзены царом Бабілонскім у Бабілонію, каб паведаміць ім, што яму Бог даручыў. «Дзеля грахоў, якіх дапусціліся вы супраць Бога, будзеце заведзены ў няволю ў Бабілон царом Бабілонскім, Набукаданосарам.

І я правяду цябе праз Юдэю, пакуль не дайду да Ерузаліма і пастаўлю пасад твой сярод іх, і ты павядзеш іх, як авечак, якія не маюць пастуха. І не завурчыць сабака пашчаю сваёю супраць цябе, бо гэта мне сказана, згодна з прадбачаннем маім абвешчана гэта мне, і я паслана паведаміць табе».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter