Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫГОЖЫЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «прыгожыя» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРЫГОЖЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
сыны Божыя, бачачы, што дочкі чалавечыя прыгожыя, бралі сабе за жонак з усіх тых, якія ім толькі падабаліся.

Нэфталі — адпушчаная лань, што дае прыгожыя рогі.

О, як прыгожыя палаткі твае, Якубе, і паселішчы твае, Ізраэлю!

а пасля таго, як будзеш есці і наясіся, пабудуеш прыгожыя дамы і абжывешся ў іх,

Дарогі яе — дарогі прыгожыя, і ўсе яе сцежкі — мірныя.

бо будуць яны вельмі прыгожыя, калі зберажэш іх у чэраве тваім, і разальюцца яны на вуснах тваіх.

Лусту, што ты з’еў, — вырыгнеш, і дарэмна растраціш прыгожыя размовы свае.

«Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка князя! Выгін клубоў тваіх — як каралі, што зроблены рукою майстра.

і на ўсе караблі Тарсіса, і на ўсе судны прыгожыя.

У вушах маіх загучала прысяга Госпада Магуццяў: «Напэўна, многа дамоў будзе знішчана: выгодныя і прыгожыя — без жыхароў!»

О, як прыгожыя ногі таго, хто абвяшчае на гарах і прадказвае супакой, таго, хто абвяшчае дабро і прадказвае збаўленне, таго, хто кажа Сіёну: «Заваладарыў Бог твой».

Грукатам яго падзення Я ўстрывожыў народы, калі ўвёў яго ў пекла з тымі, што сыходзілі ў магілу; і ўсцешыліся ў падземнай краіне ўсе дрэвы Эдэнскія, прыгожыя і пышныя дрэвы Лібана, усе, што шчодра арашаюцца водамі.

У той дзень памлеюць ад смагі прыгожыя дзяўчаты і юнакі.

Таксама падобна Валадарства Нябеснае да чалавека купца, які шукае прыгожыя перлы.

І як жа прапаведаваць, калі не пасылаюць? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі тых, якія дабравесцяць мір, абвяшчаюць добрую вестку!»

залатыя калоны на срэбраных падножжах — прыгожыя ногі на цвёрдых ступнях жанчыны.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter