Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СЦЁР — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «сцёр» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: каталіцкім, Клышкi.

СЦЁР

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І, схапіўшы цяля, што яны зрабілі, спаліў яго і сцёр аж на пыл, які ўсыпаў у ваду і даў яе піць сынам Ізраэля.

бо Госпад, Бог твой, пасярод цябе, — Бог руплівы апякун; каб не ўзгарэўся гнеў Госпада, Бога твайго, на цябе і каб не сцёр Ён цябе з паверхні зямлі.

дазволь Мне, каб Я знішчыў іх і сцёр іх імя з-пад неба, а з цябе Я зраблю народ дужэйшы і большы за гэты”.

А грэх ваш, які вы ўчынілі, гэта значыць цяля, я, схапіўшы, спаліў агнём і, разбіўшы на кавалкі, дашчэнту сцёр на попел і кінуў у ручай, які сцякаў з гары.

І вынес ён з дома Госпада слуп па-за Ерузалім, у даліну Цэдрона, і спаліў яго там, і сцёр яго ў пыл, і кінуў на магілы людзей простых.

Ты рассек мора магуццем Тваім, сцёр галовы драконаў у водах.

Вось жа, дзень Госпадаў надыходзіць, жудасны і поўны ўзбурэння, гневу і лютавання, каб зямля зрабілася пустыняй ды каб сцёр Ён грэшнікаў з яе.

Памерлыя не ажывуць, пахаваныя не ўваскрэснуць. Таму наведаў Ты іх, і знішчыў, і сцёр усякі ўспамін пра іх.

Павалены, ляжу я аж да раніцы, быццам леў, так сцёр усе косці мае; ад раніцы да вечара марнуеш мяне.

І стаптаў Я народы ў гневе Сваім і сцёр іх у Сваім абурэнні, ды выліў кроў іх на зямлю».

Вынішчыў скуру маю і цела маё, сцёр косці мае.

І правёў з імі многа баёў, і сцёр іх з віду свайго, і пабіў іх.

і сцёр кіраўнікоў тырскіх ды ўсіх князёў філістынскіх.

Бо ён перамог навокал ворагаў, і ўпакорыў праціўных філістынцаў, сцёр рог іх аж да сённяшняга дня.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter