І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Аце́ц Мой! Калі магчыма, няхай абміне́ Мяне́ ча́ра гэтая; аднак, не́ як Я хачу, але як Ты.
І зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Аце́ц Мой! калі ня можа ча́ра гэтая абмінуць Мяне́, каб Мне́ ня піць яе́, няхай ста́нецца воля Твая!
І, пакінуўшы іх, адыйшоўся ізноў і маліўся трэці раз, мовіўшы тое-ж слова.
А нара́ніцы, устаўшы дужа рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае ме́сца і там маліўся.
І, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна;
І ізноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое-ж слова.
І сталася, як хрысьціўся ўве́сь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася не́ба,
Але Ён адыходзіў у пустынныя ме́сцы і маліўся.
І сталася, як маліўся самотна, і вучні былі з Ім, Ён спытаўся ў іх: за каго лічыць Мяне́ народ?
і сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся, і вопратка Яго сталася бе́лая, блішчастая.
І сталася, як Ён у адным ме́сцы маліўся, калі перастаў, адзін з вучняў Яго сказаў Яму: Госпадзе! наўчы нас маліцца, як і Іоан наўчыў вучняў сваіх.
Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабе́: Божа, дзякую табе́, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік:
але Я маліўся за цябе́, каб не паме́ншала ве́ра твая; і ты не́калі, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.
І Сам адыйшоў ад іх, як кінуць ка́мень, і, укле́нчыўшы, маліўся,
і ў барацьбе сьмяротнай пільне́й маліўся, і быў пот Яго, як каплі крыві, па́даючы на зямлю.
ды білі камнямі Сьцяпана, які маліўся мовячы: Госпадзе Ісусе, прымі дух мой!
Пётр жа, выслаўшы ўсіх, укле́нчыў і маліўся. І, зьвярнуўшыся да це́ла, сказаў: Тавіта, устань! Яна-ж расчыніла вочы свае́ і, угле́дзіўшы Пятра, се́ла.
пабожны й багабойны разам з усе́нькім домам сваім; багата абдорываў ён народ ды ўсьцяж маліўся Богу.
І прамовіў Карнэль: Ад чацьве́ртага дня ажно да гэтае гадзіны я пасьціў ды ў дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось стануў перада мною муж у бліскучай вопратцы
Я быў у ме́сьце Іоппе ды маліўся; і ў захапле́ньні ўбачыў зьяву: не́йкую судзіну, якая зыходзіла, быццам вялікі абрус, на чатырох канцох спусканы з не́ба, і прыйшла ажно да мяне́.
І, сказаўшы гэтае ды сукланіўшы кале́ні свае́, маліўся з імі з усімі.
І здарылася мне́, як вярнуўся ў Ерузалім ды маліўся ў храме, апынуўся я ў захапле́ньні