Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СЕ́ДЗЯЧЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «се́дзячы» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЕ́ДЗЯЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
народ, се́дзячы ў це́мры, угле́дзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзе́лі ў краіне й це́ню сьме́рці, зазьзя́ла сьвятло (Ісая 9:1−2).

І, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалаве́ка, се́дзячы ля мытніцы, званага Мацьве́ем, і кажа яму: ідзі сьле́дам за Мною. І, устаўшы, ён пайшоў за Ім.

Скажэ́це дачцэ Сыонавай: вось Цар твой ідзе́ да цябе́ ціхі, се́дзячы на асьліцы і асьляці, сыне пад’ярэмнай (Ісая 62:11 Захарія 9:9).

Ісус кажа яму: ты сказаў; да таго кажу вам: адгэтуль убачыце Сына Чалаве́чага, се́дзячы з правага боку сілы і ідучы на воблаках нябе́сных.

І, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка́, се́дзячы з правага боку й адзе́тага ў бе́лую шату. І спалохаліся.

Праз тры дні знайшлі Яго ў царкве́, се́дзячы сярод вучыцялёў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх;

Пасьля гэтага Ісус выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Ле́вія, се́дзячы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною.

І выйшлі бачыць стаўшаеся; і, прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалаве́ка, з каторага выйшлі чарты́, се́дзячы ля ног Ісусавых, адзе́тага і пры розуме; і перепалохаліся.

Гора табе́, Харазін! гора табе́, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сідоне сталіся цуды, што дзе́яліся ў вас, то даўно-б яны пака́яліся, се́дзячы ў валася́ніцы ды по́пелі;

Адна служанка, убачыўшы яго се́дзячы ля вагня і паўглядаўшыся на яго, сказала: і гэты быў з Ім.

ня бойся, дачка́ Сыонская! вось Цар твой ідзе́, се́дзячы на маладым асьле́.

І бачыць двух ангелаў у бе́лым адзе́ньні, се́дзячы адзін угало́вах, другі ўнага́х, дзе́ ляжала це́ла Ісуса.

варочаўся назад і, се́дзячы на возе сваім, чытаў прарока Ісаю.

І навакол пасаду дваццаць чатыры пасады; і на пасадах угле́дзіў я се́дзячы дваццаць чатырох старыкоў, апра́неных у бе́лыя вопраткі, і на галовах у іх былі залатыя вянкі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← СВОЙ