Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СКАЛА — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «скала» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СКАЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Узьвялічваць буду Цябе, Госпадзе, сіла мая! Госпад ёсьць скала мая ў тузе маёй, мой Збавіцель!

Няхай словы вуснаў маіх і мысьлі сэрца майго будуць Табе даспадобы, Госпадзе, Скала мая і Спасе мой!

Псальм Давідавы. Да Цябе, Госпадзе, гукаю я. Скала мая, не маўчы па мой кліч, каб праз маўчаньне Тваё ня быў я падобны да тых, што зыходзяць у магілу.

Бо Ты — скала мая й замчышча маё, і дзеля іменьня Твайго вадзіць мяне будзеш і мной кіраваці.

Да Бога кажу я, што ёсьць мне скала: Чаму Ты забыў аба мне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску варожага?

Але: Ён — скала мая й помач мая, Ён — цьвярдыня мая; дык не пахіснуся.

Але: Ён — скала мая й помач мая, Ён — цьвярдыня мая; дык не пахіснуся.

У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала мая крэпка, прыпынак у Богу.

Будзь мне скалой, што бароніць мяне, цьвярдыняю моцнай, каб мне памагчы; бо Ты і скала і цьвярдыня мая.

Хаця-б зьнямагалі мае цела і сэрца, Бог скала майго сэрца й удзел мой навекі.

Будзе ён клікаць Мяне: Ты мой ацец, Ты мой Бог і скала збаўленьня майго!

Але Госпад стаўся цьвярдыняй маёй, Бог мой — скала мая, што дае мне прытулішча.

І Я кажу табе́: ты — скала, і на гэтай скале́ Я збудую Царкву́ Маю́, і вароты пяке́льныя не перамогуць яе́.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter