Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СУСЬВЕ́Т — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «сусьве́т» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Сабілы і Малахава.

СУСЬВЕ́Т

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Псальм Давідавы. Гасподня ёсьць зямля і што напаўняе яе, сусьвет ды ўсё, што жывець у ім.

Тваё ёсьць неба й Твая зямля; сусьвет і ўсё, што яго напаўняе, стварыў Ты.

Госпад царуе, у веліч прыбраўся Ён. Апрануўся Госпад і падперазаўся сілай, і сусьвет умацаваў Ён, што не захістаецца.

Кажэце паганам: царуе Госпад! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць Ён народы па праўдзе.

перад Богам, Які йдзе, Які йдзе судзіці зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет па справядлівасьці і народы паводле праўды Сваёй.

Маланкі Ягоныя сусьвет асьвятляюць; бачыць гэта зямля і дрыжыць.

Няхай мора гудзе і ўсё, што яго напаўняе, сусьвет і што ў ім жыве!

перад абліччам Госпада, бо йдзе Ён судзіці зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць справядліва і народы па праўдзе.

І пруцяне́ць будуць людзі ад страху й чаканьня таго, што пры́йдзе на сусьве́т, бо сілы нябе́сныя захістаюцца.

Бог, які стварыў сусьве́т і ўсё ў ім, Ён, Гаспадар не́ба й зямлі, не ў рукатворных храмах жыве́

Калі-ж ізноў уводзіць Першароднага ў сусьве́т, кажа: І няхай паклоняцца Яму ўсе́ Ангелы Божыя (Псальм 96:7).

Бо не для Ангелаў пакарыў Бог будучы сусьве́т, аб якім гаворым;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter