Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ЦАРКВА — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «царква» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

ЦАРКВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык царква31 па ўсёй Іудзеі, Галілеі і Самарыі мела мір і стваралася; і, ідучы наперад у страху перад Госпадам і ў суцяшэнні Святога Духа, прымнажалася.

І Пятра вартавалі ў турме, але царква рупліва малілася Богу за яго.

Я хачу, каб усе вы гаварылі мовамі, але лепей, каб вы прарочылі; бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба толькі ён будзе тлумачыць, каб царква атрымала збудаванне.

Дык, калі ўся царква збярэцца разам, і ўсе будуць гаварыць на іншых мовах, і ўвойдуць недасведчаныя ў мовах ці бязверныя, то ці не скажуць яны, што вы звар’яцелі?

Але, як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, так і жонкі няхай падпарадкоўваюцца мужам ва ўсім.

Але і вы, філіпійцы, ведаеце, што ў пачатку дабравешчання, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква не ўдзяліла мне ні дару, ні прыняцця, акрамя вас адных;

Цяпер я радуюся ў [маіх] пакутах за вас і дапаўняю нястачу скрухаў Хрыстовых у маім целе за Яго Цела, якое ёсць Царква,

А калі я запазнюся, каб ты ведаў, як трэба паводзіць сябе ў Божым доме, які ёсць Царква жывога Бога — слуп і падпора праўды.

Калі які [вернік або] верніца мае сваячак ўдоў, няхай падтрымлівае іх, а Царква няхай не обцяжарваецца, каб яна падтрымлівала сапраўдных ўдоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter