Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ПАКІНЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «пакінь» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ПАКІНЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ня хавай Аблічча Твайго ад мяне. Ня адкінь у гневе раба Твайго. Ты мая дапамога. Ня адкінь мяне і ня пакінь мяне, Божа збавеньня майго!

Перастань гневацца і пакінь ярасьць. Ня распальвайся гне́вам, бо гэта толькі на ліха;

Ня пакінь мяне, Ягова, Бог мой, ня будзь далёка ад мяне!

Пакінь на Ягову клопат твой, і Ён цябе падтрымае, Ён ніколі ня дапусьціць, каб праведнік пахіснуўся.

Ня забівай іх, каб (і) народ мой ня забыў гэтае. Праз Магутнасьць Тваю пакінь іх блукаць і кінь іх долу, Госпад мой, шчыт наш.

Ня адпіхні мяне ў часе маёй старасьці, ня пакінь мяне пры зьнікненьні маёй сілы,

Пастановы Твае я буду захоўваць. Ня пакінь мяне зусім!

пакінь там дар твой перад ахвярнікам і ідзі перш памірыся з братам тваім, і тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.

Але Ісус сказаў яму: ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх нябожчыкаў.

Але Ісус сказаў яму: пакінь мёртвым хаваць сваіх нябожчыкаў; а ты ідзі абвяшчай Гаспадарства Боскае.

Ён жа, адказаўшы, гаворыць яму: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я абкапаю яе і абкладу гноем,

Тады сказаў Ісус: пакінь яе; яна захавала гэта на дзень Майго пахаваньня,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter