Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

АБЯРНУЛІСЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «абярнуліся» сустракаецца 19 разоў у 19 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АБЯРНУЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І абярнуліся мужы адгэнуль, і пайшлі да Содомы. Абрагам жа яшчэ стаяў перад СПАДАРОМ.

І кінуў кажны посах свой, і яны абярнуліся ў смокі, і глынуў посах Ааронаў іхныя пасахі.

І не маглі сынове Ізраелявы вытрываць перад варагамі сваімі й абярнуліся завыйкам да варагоў сваіх, бо яны былі аканаваныя; ня буду болей з вамі, калі ня выгубіце аканаванага з пасярод вас.

І было, як скончыў Ізраель забіваць усіх жыхараў Гаю на полю, на пустыні, куды яны гналіся за імі, і палі ўсі чыста ад ляза мяча, тады ўсі Ізраелцы абярнуліся да Гаю й разілі яго лязом мяча.

І абярнуліся, і ўцяклі на пустыню, да скалы Рымон, і дабілі яшчэ іх на дарогах пяць тысячаў чалавекаў; і гналіся за імі аж да Ґідому, і зразілі зь яго дзьве тысячы чалавекаў.

І абярнуліся, і ўцяклі на пустыню, да скалы Рымон шасьцьсот чалавекаў, і заставаліся там у скале Рымоне чатыры месяцы.

І сталася: як вайводцы цялежак абачылі Ясапата, то яны сказалі: «Пэўне, гэта кароль Ізраельскі», і абярнуліся біцца зь ім. І закрычэў Ясапат.

І абярнуліся кажны муж Юдэі а Ерузаліму, і Ясапат на чале іх, каб зьвярнуцца да Ерузаліму зь весялосьцяй, бо ўзрадаваў іх СПАДАР над варагамі іхнымі.

Жахі абярнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася кунежнасьць мая, і, як булак, мінула спасеньне мае.

Бы за часіну яны абярнуліся ў пусташ, сканалі, шчэзьлі ад ляку!

Сынове Яхрэмавы, узброеныя лучнікі, абярнуліся назад у дзень бітвы;

Каторыя кажуць дзерву: "Ты мой айцец" і каменю: "Ты нарадзіў мяне". Яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; але ў часе бяды свае кажуць: "Устань, выбаў нас".

І яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; дарма што Я навучаў іх, рана ўстаючы а навучаючы, яны, адылі, ня слухалі, каб прыняць навуку.

Перастала весялосьць сэрца нашага, скокі абярнуліся ў плач.

І вось, бы падобнасьць сыноў людзкіх даткнулася да вуснаў маіх, і я адчыніў рот свой, і гукаў, і сказаў таму, хто стаяў супроці мяне: «Спадару мой, ад відзені болі мае абярнуліся на мяне, і я не задзяржаў сілы.

І, дабліжыўшыся, спакусіцель сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя абярнуліся ў букаткі».

Бо перад гэтымі днямі паўстаў Феўда, кажучы празь сябе, што ён штось, да каторага прылучылася каля чатырыста чалавекау; але ён быў забіты, і ўсі, колькі слухала яго, рассыпаліся й абярнуліся ў нішто.

Адчыніць вочы ім, каб яны абярнуліся ад цемні да сьвятліні і ад улады шайтана да Бога, каб вераю ў Мяне адзяржалі дараваньне грахоў і дзель із пасьвячанымі".

Бо некатрыя ўжо абярнуліся за шайтаном.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter