Біблія » Пераклады » Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

Лукі 3 Паводле Лукі 3 разьдзел

1 Іаанава казань і хрышчэнне. 21 Хрышчэнне Ісуса. 23 Ісусаў радавод.
1 І у пятнаццаты ж год панавання кесара Тыберыя, калі Понці Пілат быў намеснкам Іудзеі, Піліп жа, яго брат, быў чацвёртаўладнікам Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лісані чацвёртаўладнікам Авілінеі,
2 пры першасвятары Ганне і Каіяфе, было Божае слова да Іаана, сына Захарыевага, у пустэльні.
3 І ён прайшоў усё наваколле Іярдана, абвяшчаючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў,
4 як напісана у кнізе слоў прарока Ісаі: «Голас прапаведніка ў пустэльні «Падрыхтуйце дарогу Госпаду, выраўняйце сцежкі Яму;
5 кожны дол хай напоўніцца, кожная гара і пагорак панізіцца, а што крывое, няхай выпрастаецца, а дарогі выбоістыя стануць гладкімі;
6 І ўбачыць кожнае стварэнне збавенне Божае».
7 Дык казаў натоўпам, што выходзілі хрысціцца ў яго: «Гадзючыя выпладкі хто падвучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 Стварыце ж годныя плады пакаяння і не спрабуйце казаць самім сабе: «Бацька наш Аўраам». Бо кажу вам, што Бог можа з гэтага Камення ўзняць дзяцей Аўрааму.
9 Бо ўжо і сякера прыкладзена да кораня дрэў: кожнае ж дрэва, што добрага плоду не родзіць, будзе высечана і ўкнута ў агонь».
10 І натоўпы пыталіся ў яго; кажучы: «Што ж нам рабіць?»
11 Ён жа ў адказ ім казаў: «Хто мае дзве кашулі, няхай падзеліцца з тым, хто не мае, і хто мае харч, няхай тое самае зробіць.»
12 Прыйшлі ж і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: «Настаўніку, што нам рабіць?»
13 А ён ім сказаў: «Не патрабуйце больш, чым вызначана вам.»
14 Пыталіся ж у яго і воіны, кажучы: «А нам што рабіць?» і сказаў ім: «Нікому не чыніце гвалту, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платаю сваёю».
15 калі ж народ чакаў і ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Іаана, ці не Хрыстос ён сам,
16 адказаў Іаан, кажучы ім: «Я вадою хрышчу вас; а ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты развязаць рамень Яго сандаляў; Ён вас будзе хрысіцць Святым Духам і агнём;
17 Яго веялка ў руць Яго, каб пільна перачысціць Свой ток і сабраць пшаніцу ў сваю клець, а мякіну спаліць незгасальным агнём».
18 Ды і шмат іншаму навучаў, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.
19 А Ірад, чацвёртаўладнік, выкрываны ім за Ірадыяду, жонку свайго брата, і за усё, што ён зрабіў ліхога,
20 дадаў да ўсяго і тое, што замкнуў Іаана ў цямніцу.
21 І было: калі хрысціўся ўвесь народ і Ісус, ахрысціўшыся, маліўся, расчынілася неба,
22 і зышоў Святы Дух у цялесным выглядзе, як галубка, на яго і голас з неба пачуўся: «Ты Мой Сын улюбёны, у Табе знайшоў Я задавальненне».
23 А Сам Ісус, распачынаючы, меў гадоў з трыццаць, быў, як думал, сын Іосіфаў, Іліеў,
24 Матфатаў, Левіеў Мелхіеў, Іанаеў, Іосіфаў,
25 Маттафіеў, Амосаў, Навумаў, Есліеў, Наггееў,
26 Маафаў, Маттафіеў, Семеіеў, Іосіхаў, Іадаеў,
27 Іаананаў, Рысаеў, Дзарававелеў, Салафіілаў, Нірыеў,
28 Мелхіеў, Аддыеў, Касамаў, Елмаданаў, Іраў,
29 Ісусаў, Еліезераў, Іарымаў, Матфатаў, Левіеў,
30 Сімяонаў, Юдаў, Іосіфаў, Іанамаў, Еліакімаў,
31 Мелеаеў, Меннаеў, Маттафаеў, Нафанаў, Давідаў,
32 Іессееў, Авідаў, Воасаў, Салаў, Наассонаў
33 Амінадаваў, Адмінаў, Арніеў, Эсромаў, Фарэсаў, Юдаў,
34 Якаулеў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фарыеў, Нахораў,
35 Серухаў, Рагаваў, Фалекаў, Эвераў, Салаў,
36 Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламехаў,
37 Мафусалаў, Енохаў, Іарэтаў, Малелеілаў, Каінанаў,
38 Еносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.

Каментары ці зноскі:

3:1−2. Для Лукі постаць Іаана Хрысціцеля ў гісторыі хрысціянства — постаць надзвычайная. Таму ён і выкарыстоўвае аж шэсць спосабаў датавання яго жыцця, адзначаючы падзеі як сусветнага значэння, так і ўнутрыпалесцінскага палітычнага і рэлігійнага жыцця.

3:23. Тое, што Лука ў адрозненне ад Мацвея падае Ісусаў радавод не ў пачатку Евангелля, тлумачыцца пашыраным звычаем у старажытным пісьменстве змяшчаць радаводы якраз тады, калі пачынаецца тая ці іншая дзейнасць пэўных асоб, а тут якраз Ісус выходзіць на казань.

3:23−38. 3 Дабравесця паводпе Мацвея вядома, што Іосіфавым бацькам быў Якаў. У Лукі ж радавод ідзе ад Іосіфа праз Ілія і можа здацца, што і Ілій быў Іосіфаў бацька. Таму многія гэта тлумачаць так, што Іосіф быў зяцем Ілія, што ў Лукі тут падаецца радавод Марыі, быцька якой Ілій быў таксама нашчадкам Давіда. І калі Марыя не мела братоў, была спадкаемцай, то яе муж Іосіф уваходзіў у сыноўскія правы і прывілеі ў адносінах да Ілія.

Аднак паводле сведчання Юлія Афрыкана (памёр у 237 г), які добра знаўся на запісах радаводных паданняў Давідавых нашчадкаў, Ілій і Якаў былі сынамі адной маці ад розных бацькоў. Паводле Майсеевага закону, брат ізраільцяніна, які памёр бяздзетным, павінен быў ажаніцца з яго ўдавою, прычым дзеці ад гэтага шлюбу лічыліся дзецьмі нябожчыка — першага мужа. Такім чынам у Іосіфа былі два бацькі — адзін родны — Якаў, а другі — юрыдычны — Ілій. Аднак тут істотнае тое, што абодва яны паходзяць з Давідавага роду.

Цікава і другое. У Мацвея Ісусаў радавод спыняецца на Аўрааме — заснавальніку іудзейскага народа. Лука даводзіць гэты радавод аж да Адама — прабацькі ўсяго чалавецтва. Такім чынам, адзначаюць даследчыкі Евангелляў, Лука як бы адхіляе вузкія нацыянальныя і расавыя рамкі яшчэ больш падкрэсліваючы агульначалавечнасць Хрыста. Пэўна ж Лука ўзводзіць Ісусаву генеалогію да Адама, каб выпукліць і тое, што Ісус будзе Збаўцам усяго чалавецтва гэтак жа, як прычынаю ўсеагульнага граху быў Адам.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводле Лукі Святое Дабравесце, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.