1 Пакліканне Сімана Пятра. 12 Вылечванне пракажонага і спаралізаванага. 27 Пакліканне мытніка Левія.
1 Было ж: калі натоўп цясніўся да Яго, каб пачуць Божае слова, і Ён стаяў каля возера Геннісарэцкага,
2 убачыў Ён два чаўны, што стаялі пры беразе; а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі сеткі.
3 Ступіўшы ў адзін з чоўнаў, які быў Сіманаў, Ён папрасіў таго трошкі адплыць ад берага; і, сеўшы, з чаўна вучыў натоўп.
4 А калі перастаў гаварыць, сказаў Сіману: «Адплыві на глыбіню і спусціце сеткі для лову».
5 І ў адказ Сіман сказаў: «Майстру, цэлую ноч мы высільваліся і нічога не злавілі; але на Тваё слова спушчу сетку.
6 І, зрабушы гэта, яны загарнулі вялікае мноства рыбы, аж іх сеткі прарываліся.
7 І яны кіўнулі супольнікам з другога чоўна, каб прыйшлі дапамагчы ім; і тыя падышлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны патаналі.
8 Убачыўшы ж гэта, Сіман Пятро прыпаў да Ісусавых калень, кажучы: «Адыдзі ад мяне, бо я чалавек грэшны, Госпадзе».
9 Бо жах агарнуў яго і ўсіх, што былі 3 ім, ад улову рыбы, выцягнутай імі.
10 гэтак жа і Якава, і Іаана, Зевядзеевых сыноў, што былі Сіманавымі паплечнікамі. І сказаў Сіману Ісус: «Не бойся; з гэтага часу ты будзеш лавіць людзей».
11 І яны, выцягнуўшы чоўны на бераг, пакінулі усё і пайшлі ўслед за Ім.
12 І было: калі Ён знаходзіўся ў адным з гарадоў, вось трапіўся адзін чалавек увесь у праказе; убачыўшы ж Ісуса, ён упаў ніцма і прасіў Яго, кажучы: «Госпадзе, калі Ты хочаш, можаш ачысціць мяне».
13 І, працягнуўшы руку, Ён дакрануўся да яго, кажучы: «Хачу, ачысціся». І зараз жа праказа зышла з яго.
14 І Ён загадаў яму нікому не гаварыць: «Але пайдзі пакажыся святару і прынясі за сваё ачышчэнне, як загадаў Майсей у сведчанне ім».
15 А Яго слава ўсё больш пашыралася, і зыходзіліся вялікія натоўпы слухаць і вылечыцца ад сваіх немачаў.
16 Ён жа адыходзіў у пустэльныя месцы і маліўся.
17 І было ў адзін з дзён, калі Ён вучыў і сядзелі фарысеі і законанастаўнікі, што зышліся з ўсіх галілейскіх і іудзейскіх вёсак і з Ерусаліма; і моц Госпада была ў Яго вылечваннях.
18 І вось людзі няслі на ложы чалавека, які быў спаралізаваны, і спрабавалі унесці яго і пакласці перад Ім.
19 І не знайшоўшы, дзе ўнесці яго, з-за натоўпу, яны ўзняліся на дах, праз чарапіцу апусцілі яго разам з ложам на сярэдзінму перад Ісусам.
20 І, убачыўшы іх веру, Ён сказаў: «Чалавеча, адпускаюцца табе твае грахі».
21 І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Хто Гэты, што кажа блюзнерства? Хто можа адпушчаць грахі акрамя аднаго Бога?»
22 Ісус жа, уведаўшы іх разважанні, у адказ ім сказаў: «Што разважаеце у сваіх сэрцах?
23 Што лягчэй: сказаць: «Адпускаюцца табе твае грахі» ці сказаць: «Устань і хадзі»?
24 Але каб вы ведалі, што Чалавечы Сын мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — Ён сказаў спаралізаванаму: «Табе кажу: устань, і, узяўшы сваё ложа, ідзі ў свой дом».
25 І ён, зараз жа ўстаўшы перад імі, узяўшы тое, на чым ляжаў, пайшоў у свой дом, праслаўляючы Бога.
26 І жах ахапіў усіх, і яны славілі Бога, і былі перапоўненыя страху, кажучы: «Дзівосы бачылі мы сёння».
27 І пасля гэтага Ён выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Леві, што сядзеў ля мытні, і сказаў яму: «Ідзі ўслед за Мною».
28 І, пакінуўшы ўсё, той устаў і пайшоў услед за Ім.
29 І зрабіў Леві для Яго вялікі пачастунак у сваім доме, і быў вялікі натоўп мытнікаў і шшых, што з Ім узлягалі.
30 І наракалі фарысеі і іх кніжнікі, кажучы да Яго вучняў: «Чаму вы з мытнікамі і грэшнікамі ясце і п’яце?»
31 І ў адказ Ісус сказаў ім: «Маюць патрэбу ў доктары не здаровыя, а хворыя;
32 Я прыйшоў клікаць не праведнікаў, а грэшнікаў на пакаянне».
33 Яны ж сказалі Яму: «Іаанавы вучні часта посцяць і малітвы адпраўляюць, гэтак жа і фарысейскія, а Твае ядуць і п’юць».
34 Ісус жа сказаў ім: «Ці вы можаце прымусіць пасціць сыноў шлюбнага пакоя, калі з імі Малады?
35 Але прыйдуць дні, і калі будзе ўзяты ад іх Малады, тады, у тыя дні будуць яны пасціць».
36 Сказаў жа і ўпадабненне ім: «Ніхто не накладае лапіны на старое адзенне, адарваўшы ад новага адзення; калі ж не — і новае разарве і да старога не прыдасца лапіна ад новага.
37 І ніхто не ўлівае маладое віно ў старыя бурдзюкі, а то маладое віно парве бурдзюкі, і само выцячэ і бурдзюкі прападуць;
38 але маладое віно трэба ўліваць у новыя бурдзюкі.
39 [і] ніхто, піўшы старое, не захоча маладога; бо кажа: «Старое — прыемнае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Лукі Святое Дабравесце, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
