Біблія » Пераклады » Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

Лукі 1 Паводле Лукі 1 разьдзел

1 Прадмова.
1 Як ужо многія ўзяліся складаць апавяданне пра падзеі, што адбыліся між нас,
2 Як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі навочнымі сведкамі і спужкамі Слова,
3 Намерыўся і я, дакладна даследаваўшы ўсё з самога пачатку, апісаць па парадку табе, найшаноўнейшы Феафіле,
4 Каб ты пераканаўся ў непарушнасці тых звестак, якім навучаўся.
5 Быў у дні Ірада, іудзейскага цара, адзін святар на імя Захары, з Авіевай чаргі набажэнстваў, а жонка ў яго была з дачок Ааронавых і імя ёй Елісавета.
6 Былі ж яны абое справядлівыя перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх Гасподніх запаведзяў і загадаў.
7 Ды не мелі дзіцяці, бо Елісавета была няплодная, і абое яны быті ў гадах.
8 Было ж: калі ў парадку свае чаргі ён адпраўляў службу перад Богам,
9 паводле звычаю святарства, выпала яму жэрабя кадзіць, увайшоўшы ў Гасподні храм,
10 а ўсё мноства народу малілася знадворку ў час кадзення.
11 І паказаўся яму Гасподі Анёл, стаўшы праваруч кадзільнага ахвярніка.
12 І Захары, убачыўшы, збянтэжыўся і страх напаў на яго.
13 А Анёл сказаў яму: «Не бойся, Захары, бо выслухана твая малітва, і твая жонка Елісавета народзіць табе сына, і назавеш яго імем Іаан.
14 І будзе табе радасць і ўцеха і многія нараджэнню яго ўсцешацца.
15 Бо ён будзе вялкі перад Госпадам, ні віна, ні сікеры піць не будзе і Святым Духам напоўнцца яшчэ ў лоне майі сваей,
16 і многіх з Ізраілевых сыноў скіруе да Госпада Бога іх.
17 І ён будзе ісці перад Ім у духу і сіле Іллі, каб сэрцы бацькоў скіраваць да дзяцей, і непаслухмяных да мудрасці справядлівых, каб падрыхтаваць Госпаду народ гатовы.
18 І сказаo Захары Анёлу: «Па чым я пазнаю гэта? Бо я стары і мая жонка ў гадах».
19 І ў адказ яму Анёл сказаў: «Я Гаўрыіл, што перад Богам стаю, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе гэтую добрую вестку;
20 і вось, будзеш маўчаць і не зможаш гаварыць аж да дня, калі збудзецца гэта, за тое, што ты не паверыў маім словам, якія спраўдзяцца ў свой час.
21 І чакаў народ Захарыя і дзівіўся, што ён марудзіў у храме.
22 А, выйшаўшы, той не мог гаварыць з імі, і яны зразумелі што ён бачыў з’яву ў храме; а ён рабіў ім знакі і аставаўся нямы.
23 І было: калі скончыліся дні яго службы, адышоў ён у свой дом.
24 Пасля ж гэтых дзён зачала яго жонка Елісавета і таілася пяць месяцаў, кажучы:
25 «Так мне зрабіў Госпад у дні, калі была Яго ласка зняць з мяне ганьбу сярод людзей».
26 А ў шосты месяц быў пасланы ад Бога Анёл Гаўрыіл у галілейскі горад, на імя Назарэт,
27 да дзевы, заручанай з мужам на імя Іосіф, з дому Давідавага; і імя дзевы — Марыя.
28 І, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Радуйся, Жыватворная! Госпад з Табою! [Блаславёная Ты між жанчын!]»
29 Яна ж збянтэжылася ад гэтага слова і разважала: «Што гэта за прывітанне!»
30 І сказаў ёй Анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога.
31 І вось, Ты зачнеш у лоне і народзіш Сына і назавеш Яго імем Ісус.
32 Ён будзе вялікі, і Сынам Найвышэйшага будзе названы, і дасць Яму Госпад Бог трон Давіда, Яго бацькі,
33 І будзе цараваць Ён над домам Якава навек, і Яго Царству не будзе канца».
34 А Марыя сказала Анёлу: «Як жа будзе гэта, калі мужа не знаю?»
35 І ў адказ Анёл сказаў Ёй: «Святы Дух найдзе на Цябе, і сіла Найвышэйшага агорне Цябе; таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Божым Сынам.
36 І вось, Твая сваячка Елісавета і тая зачала сына ў старасці сваёй, і гэта шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай,
37 бо для Бога няма ніводнага немажлівага слова».
38 А Марыя сказала: «Вось, Я — раба Гасподня; няхай будзе Мне згодна з сповам тваім.» І адышоў ад Яе Анёл.
39 І выбралася Марыя і тыя дні і пайшла з паспешнасцю ў горы, у горад Юды,
40 і ўвайшла ў Захарыеў дом і прывітала Елісавету.
41 І было: калі пачула Елісавета Марыіна прывітанне, падскочыла дзіця ў яе лоне, і Елісавета напоунілася Святога Духа,
42 і ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Блаславёная Ты між жанчын і блаславёны плод Твайго лона!
43 І адкуль мне гэта, што Маці Госпада Майго прыйшла да мяне?
44 Бо калі дайшоў голас Твайго прывітання да маіх вушэй, падскочыла ад радасці дзіцятка ў маім лоне,
45 і шчаслівая Тая, што паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада!»
46 І сказала Марыя: «Узвелічае Мая душа Госпада,
47 і радуецца Мой дух у Богу, Збаўцы Маім,
48 што ўгледзеў Ён паніжэнне Свае рабы. Бо вось з гэтага часу будуць мяне ўслаўляць ўсе пакаленні,
49 бо стварыў Мне вялікае Моцны, і святое імя Яго;
50 І Яго міласэрнасць на пакаленні і пакаленні тых, што Яго баяцца.
51 Ён паказаў моц Сваёй рукі, раскідаў пыхлівых думкамі сэрца іх;
52 скінуў магутных з тронаў і ўзвысіў пакорлівых,
53 згаладалых здаволіў дабром, багатых адсылае ні з чым.
54 Ён падтрымаў Ізраля, Свайго слугу, каб напомніць міласэрнасць, —
55 як сказаў Ён нашым бацькам, — да Аўрама і яго нашчадкаў навекі».
56 Прабыла ж Марыя з ёю месяцаў са тры і вярнулася ў Свой дом.
57 А Елісавеце надышоў час радзіць, і яна нарадзіла сына.
58 І пачулі яе суседзі і сваякі што прымножыў Госпад Сваю міласэрнасць да яе і усцешыліся разам з ёю.
59 І было: у восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіцятка, і хацелі назваць яго імем бацькі яго Захарыем.
60 І, азваўшыся, яго маці сказала: «Не-не, а будзе названы ён Іаанам».
61 І сказалі ёй: «Нікога няма з твае радні, хто называўся гэтым імем».
62 І паказвалі знакамі да яго бацькі, як хацеў бы, каб называлі яго.
63 І, папрасіўшы таблічку, ён напісаў, паведамляючы: «Ёсць яму імя — Іаан». І ўсе здзівіся.
64 І зараз жа расчыніліся яго вусны і язык яго, і ён загаварыў, бласлаўляючы Бога.
65 І ахапіў страх ўсіх, што жылі наўкола, і па ўсіх гарах Іудзеі разыходзілася вестка пра ўсё гэта,
66 І ўсе, што чулі, бралі сабе да сэрца, кажучы: «Што ж будзе з гэтага дзіцяткі?» Бо Гасподняя рука была з ім.
67 І яго бацька Захары напоўніўся Святога Духа і прарочыў, кажучы:
68 «Блаславёны Госпад Бог Ізраілеў, што наведаў і выкупіў Свой народ,
69 І падняў нам рог збавення ў доме Давіда, Свайго слугі, —
70 як сказаў адвеку вуснамі Сваіх святых прарокауў, —
71 збавенне ад нашых ворагаў і ад рукі усіх, што ненавідзяць нас,
72 што Ён зробіць міласэрнасць нашым бацькам і ўспомніць Свой святы запавет,
73 кпятву, якой прысягаў нашаму бацьку Аўрааму, што дасць нам,
74 бясстрашна, вызваліўшыся з рукі ворагаў, служыць Яму
75 у святасці і справядлівасці перад ім па ўсе нашы дні.
76 І ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш звацца, бо ты пойдзеш перад Госпадам, каб падрыхтаваць Яму дарогі,
77 каб даць пазнаць збавенне Яго народу ў адпушчэнні іх грахоў,
78 праз сардэчную літасць нашага Бога, у якой наведаў нас Усход з вышыні,
79 каб засвяціць тым, што сядзяць у цемры і смяротным цені, і скіраваць нашы ногі на дарогу міру.»
80 Хлопчык жа рос і ўмацоўваўся духам, і быў ён у пустэльнях аж да дня свайго з’яулення перад Ізраілем.

Каментары ці зноскі:

Звесткі пра аўтара трэцяга Евангелля — Луку небагатыя. Паводле падання, ён быў ураджэнцам Антыохіі (Сірыя), выхоўваўся ў язычніцкай сям’і. Такім чынам, з усіх аўтараў Дабравесця толькі ён не быў Іудзеем.

3 прафесіі — лекар. Прыняўшы хрысціянства, быў вучнем і паплечнікам апостала Паўла ў яго місійных падарожжах. Два гады сядзеў разам з Паўлам у турме у Кесарыі.

У яго Евангеллі найбольш яснрава раскрыўся чалавечны вобраз Хрыста. Лука прыгожай грэцкай моваю апісвае жыццё Ісуса як друга ўсіх абяздоленых, грэшнікаў, выгнаннікаў. Дабравесце паводле Лукі нездарма называюць Евангеллем для язычнікаў. І сапраўды аўтар звычайна апускае ўсё тое, што было зразумелым толькі для яўрзяў (Мацв 5:17,19; Мар 7:1−23) або асабліва прыкрае для язычнікаў (напрыклад, Мар 7:24−30), рэдка цытуе Стары Запавет. Галгофу называе не яўрэйскім словам, а грэцкім — Краніева гара, хоць значэнне іх тое самае — Лобнае месца. 3 асаблівым замілаваннем падкрэслівае ўсё любае для язычнікаў (2:32; 9:55; 10:37 і інш.).

У адрозненне ад яўрэйскай традыцыі шмат увагі адводзіць жанчынам. Апавяданне пра Ісусава нараджэнне падаецца з пункту гледжання Марыі. Толькі ў Лукі чытаем пра Елісавету, Ганну, пра ўдаву ў Наіне. Гэты дабравесцец малюе каларытныя партрэты Марты, Марыі і Марыі Магдалены.

Для хрысціяніна Дабравесце паводле Лукі асабліва дарагое тым, што ўсе падзеі тут асэнсоўваюцца ў плане Божага збавення чалавецтва. Для Лукі Ісус не толькі Настаўнік, але найперш Збаўца.

1:2. Служкі Слова — слугі Дабравесця, Хрыстовы апосталы і вучні якія ўсё самі чулі і бачылі.

1:3. Няма ніякіх звестак, кім быў «найшаноўнейшы Феафіл», якому адрасуе Лука свае творы. Калі зважаць на форму звароту, то ён высокі службовец у рымскай адміністрацыі. Аднак многія мяркуюць, што гэта не гістарычная асоба, а проста ўмоўны адрасат — кожная багалюбная душа (Феафіл — па-грэцку «Багалюб»).

1:5. Усе Ааронавы нашчадкі мужчынскага роду рабіліся святарамі па спадчыне. І было вельмі шмат святароў. Таму для адпраўлення набажэнства яны былі падзелены на 24 чаргі (змены), з якіх кожная адпраўляла службу ў святыні два разы на год — па адным тыдні: ад аднае суботы да другой. Толькі на Пасху, Пяцідзесятніцу і свята буданоў служылі ўсе святары.

1:9. Святароў было каля 20 тысяч, і, пэуна ж, толькі раз у жыцці святару выпадала мажлівасць ускласці ахвяру. Гэты дзень вызначаўся праз жэрабя (лёсаванне). Шчаслівец аднаўляу агонь і спальваў духмянасці на кадзільным ахвярніку перад уваходам у Святое Святых. Можна зразумець, як быў узрушаны Захары ў гэты дзень.

1:13. Тое, што ад старых бацькоу нарадзілася дзіця, было знакам асаблівай Божай прыхільнасці да іх. Само імя Іаан (па-стараяўрэйску Іаханан) азначае «Госпад выявіў ласку».

1:15. Сікера — моцнае пітво, якое выраблялася з мёду і соку садавіны, паводле іншых звестак, з фінікаў ці ячменю.

1:24−25. У старажытных яўрэяў бяздзетнасць лічылася за Божую кару і ганьбу, тады як шматдзетнасць праяваю Божае ласкі.

1:39. Сённяшні Айн-Карым (7 км на захад ад Ерусаліма).

1:56. Марыя вярнулася ў «Свой дом», г. зн. яна яшчэ не жыла ў Іосіфавым доме і магла вольна распараджацца сваім часам, адсюль і зразумела, чаму яна магла аж тры месяцы быць у Елісаветы.

1:59. Відаць, яшчэь бралася пад увагу і значэнне самога імя Захары (па-стараяўрэйску «Бог успомніў) — згадка пра тое, што Госпад нарэшце ўважыў іх просьбу аб дзіцяці.

1:63. У старажытнасці для пісьма выкарыстоўвалі пакрытыя тонкім васковым слоем дошчачкі; на іх пісалі завостранымі палачкамі, другі канец якіх быў пляскаты — для зацірання напісанага, Захары, пішучы на васкоўцы: «Ёсць яму імя — Іаан», тым сведчыць, што ў дзіцяці ўжо ёсць імя ад Бога.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводле Лукі Святое Дабравесце, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.