2 Ян Хрысбціцель прапаведуе. 16 Сьветчаньне яго пра Ісуса. 20 Ірад саджае Яна ў вязьніцу. 21 Хрышчэньне Ісуса. Радавод Ісуса.
1 У пятнаццатае лета панаваньня Тыберыя цэзара, калі Пілат Понтыцкі гаспадарыў у Юдэі, Ірад быў чацьвертаўладнікам у Галілеі, Піліп — брат ягоны — чацьвертаўладнікам у Ітурэі й Траханіцкай краіне, а Лізані — чацьвертаўладнікам у Авілінеі;
2 Пры архісьвятарах Ганьне й Кайяфе, быў голас Божы да Яна, сына Захарыя ў пустыні.
3 І ён прайходзіў па ўсіх ваколіцах Йарданскіх, абвяшчаючы хрышчэньне пакаяньня дзеля адпушчэньня грахоў.
4 Як напісана ў кнізе слоў прароцтва Ісайі прарока: — голас усклікаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму.
5 Усякі дол няхай выпаўніцца і ўсякая гара й пагорак няхай зьнізяцца, крывізны выпрастаюцца і ўхабы згладзяцца.
6 І ўбачыць усякае цела збавеньне Божае.
7 І гаварыў людзям, калі прыйходзілі хрысьціцца да яго: — параджэньне гадаўя? хто паказаў вам уцякаць ад надыходзячага гневу?
8 Утварэце плён годны пакаяньня, і не пачынайце гаварыць сабе: — маем айца Абрагама; бо кажу вам — з камяньня гэтага Бог можа ўзьняць дзяцей Абрагаму.
9 Ужо й сякера пры карані дрэваў паложана: усякае дрэва, якое ня прыносіць добраго плёну, будзе сьсечана і ў агонь укінена.
10 І пыталі людзі ў яго: што-ж нам рабіць?
11 Ён-жа ў адказ ім казаў: — хто мае дзьве адзежыны, падзяліся з тым, хто ня мае; і хто мае ежу, няхай робіць таксама.
12 Прыйшлі й мытнікі хрысьціца й сказалі яму: — вучыцель! што нам рабіць?
13 Ён-жа сказаў ім: — нічога больш таго, што вам вызначана.
14 Пыталіся ў яго таксама й войны, кажучы: — а мы? што мы маем рабіць? і сказаў ім: — нікога не абірайце, нікога не абмаўляйце, і задавальняйцеся сваею заплатаю.
15 Народу-ж, які быў тады ў надзеі, і ўсе думалі ў сэрцах сваіх пра Яна — ці ня Хрыстос ён, —
16 Ян адказаў, гаворачы да усіх: — я вас хрышчу вадою, але йдзе Мацнейшы за мяне, у Яко я недастойны разьвязаць рамень абутку Ягонага; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;
17 Веялка Яго ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё й зьбярэ пшаніцу ў сьвіран Свою, мякіну-ж спаліць агнём незгасальным.
18 І шмат чаго іншага навучальнага дабравесьціў людзям.
19 Ірад-жа чацьвертаўладнікам, якому Ян дакараў за Ірадыяду, жонку брата свайго, і за ўсё, што Ірад учыніў ліхое,
20 Прылажыў да ўсяго іншага й тое, што замкнуў Яна ў вязьніцу.
21 Было-ж, калі хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус таксама хрысьціўся й маліўся, — разчынілася неба;
22 І Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як голуб, і быў голас з неба, прамаўляючы: Ты Сын Мой улюбены, у Табе Маё дабраволеньне.
23 Сам-жа Ісус, калі пачынаў Сваё служэньне, быў у веку лет трыццацёх, і быў, як думалі: сын Язэпаў, Іліеў;
24 Матфатаў, Левіін, Мелхіеў, Йанаеў, Язэпаў;
25 Маттафіеў, Амосаў, Навумаў, Эсьлімаў, Наггеяў;
26 Маафаў, Маттафіеў, Сэміеў, Язэпаў, Юдаў;
27 Йананаў, Рысаеў, Зарававеляў, Саляфіілаў, Нірыеў;
28 Мэлхіеў, Аддзіеў, Касамаў, Элмадамаў, Іраў;
29 Йасіеў, Эліезэраў, Йарымаў, Матфатаў, Левіеў;
30 Сымеонаў, Юдаў, Язэпаў, Йананаў, Эліякімаў;
31 Мелеаеў, Майнанаў, Маттафаеў, Нафанаў, Давыдаў;
32 Йессееў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонаў;
33 Амінадаваў, Арамаў, Йарамаў, Эсромаў, Фарэсаў, Юдаў;
34 Якубаў, Ісакаў, Абрагамаў, Фаранаў, Нахораў;
35 Сэрухаў, Рагаваў, Фалекаў, Эвераў, Саланаў;
36 Кайнанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламехаў;
37 Мафусалаў, Янохаў, Йарэдаў, Малеляілаў, Кайнанаў;
38 Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сьвятое Евангельле Лукаша, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.