Выслоўяў Саламонавых 16 разьдзел

Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Антонія Бокуна

Да чалавека [належыць] меркаваньне сэрца, але ад ГОСПАДА адказ языка.
 
Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы.
 
Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.
 
Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.
 
Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.
 
Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручы́цца, ён не застанецца непакараным.

Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх перад ГОСПАДАМ адводзіць ад зла.
 
Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх ГОСПАДАЎ адводзіць ад зла.

Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.
 
Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні.
 
Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.
 
Калі слова натхнёнае ў вуснах валадара, у судзе ня будзе падступным язык ягоны.
 
Вага і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні ваговыя ў торбе — справа Ягоная.
 
Ва́га і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні́ ваговыя ў торбе — справа Ягоная.

Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю.
 
Падабаюцца валадару вусны праведныя, і таго, хто гаворыць праўдзіва, ён любіць.
 
Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго.
 
У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом.
 
Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.
 
Шырокая дарога правых — адвярнуцца ад зла; хто пільнуе шлях свой, той захоўвае душу сваю.
 
Шырокая дарога пра́вых — адвярнуцца ад зла; хто пільнуе шлях свой, той захоўвае душу сваю.

Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.
 
Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі.
 
Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы.
 
Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды.
 
Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства.
 
Сэрца мудрага робіць разважлівымі вусны ягоныя і мове ягонай дадае ведаў.
 
Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела.
 
Ёсьць шлях, які [падаецца] слушным перад абліччам чалавека, але ў канцы ягоным — шлях сьмерці.
 
Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.

Работнік цяжка працуе для сябе, бо рот ягоны прымушае яго.
 
Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь палючы.
 
Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь, які паліць.

Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.
 
Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры,
 
прыплюшчвае вочы свае, каб прыдумляць подступ, крывіць губы свае, робячы ліха.
 
прыплюшчвае вочы свае, каб прыдумляць подступ, кры́віць губы свае, робячы ліха.

Сівізна — слаўная карона, на шляху праведнасьці знаходзяць яе.
 
Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.
 
Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.