Выслоўяў Саламонавых 13 разьдзел

Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Антонія Бокуна

Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.
 
Мудры сын [слухае] настаўленьне ба́цькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.

З плоду вуснаў сваіх чалавек будзе жывіцца дабром, а душа ліхадзеяў — гвалтам.
 
З плоду вуснаў сваіх чалавек будзе жыві́цца дабром, а душа ліхадзеяў — гвалтам.

Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае рот свой, будзе мець зьнішчэньне.
 
Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.
 
Праведнік ненавідзіць слова хлусьлівае, а бязбожнік ганьбіць і зьневажае [сябе].
 
Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка.
 
Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця.
 
Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе.
 
Сьвятло праведных радасна зьзяе, а сьветач бязбожнікаў стухне.
 
Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.
 
Пыхлівасьць толькі да зва́дкі прыводзіць, а ў тых, што пара́ды прыймаюць, — мудрасьць.

Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.
 
Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.
 
Хто пагарджае Словам, той будзе зьнішчаны, а хто баіцца прыказаньняў, атрымае ўзнагароду.
 
Закон мудрага — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.
 
Добры розум дае зычлівасьць, а шлях ліхадзеяў цяжкі.
 
Кожны разумны дзейнічае з веданьнем, а дурны выяўляе неразумнасьць.
 
Бязбожны пасланец трапляе ў бяду, а верны пасол [прыносіць] аздараўленьне.
 
Бязбожны пасланец трапляе ў бяду, а верны пасол — аздараўленьне.

Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.
 
Споўненае жаданьне — асалода для душы, але адвярнуцца ад зла — агіда для дурня.
 
Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.
 
Ліха гоніцца за грэшнікамі, а праведным будзе аднагароджана дабром.
 
Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.
 
Многа хлеба і на ніве бедных, але некаторыя гінуць, бо няма суду.
 
Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
 
Праведнік есьць і насычае душу сваю, а нутро бязбожнікаў будзе ў нястачы.