2 да Карынфянаў 9 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2003
Бо для мяне лішне пісаць да вас адносна служэньня для сьвятых,
Аб паслузе, якая робіцца для святых, лішне мне пісаць вам,
бо я ведаю вашую ахвоту, якой хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахая прыгатаваная з мінулага году; і руплівасьць вашая заахвоціла многіх.
бо ведаю пра вашу ахвоту, дзеля якой хвалюся вамі сярод Мацэдонцаў, што Ахая прыгатавана ад мінулага года, і так ваша руплівасць заахвоціла многіх.
Братоў жа я паслаў, каб нашая пахвала адносна вас не прынізілася ў гэтым, але каб вы, як я казаў, былі прыгатаваныя,
Паслаў жа я братоў, каб у гэтым выпадку мая пахвальба вамі не была пустой, але, як ужо казаў, былі вы прыгатаванымі.
каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас непрыгатаванымі, мы не асароміліся, каб не сказаць “вы”, пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцю.
Бо, калі прыйдуць са мною Мацэдонцы і застануць вас непрыгатаванымі, каб мы не асароміліся, — не буду казаць «вы», — з гэтае прычыны.
Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прымусу.
Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся пра абяцанае вам блаславенства, каб было яно прыгатавана так, як блаславенства, а не як прымус.
Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.
Бо так ёсць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто ў блаславенствах сее, той у блаславенствах і жаць будзе.
Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.
Таму хай кожны мяркуе па свайму сэрцу, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасцю дае, любіць Бог.
А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
Магутны Бог можа шчодра ўзбагаціць вас усякімі ласкамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы дастатак, ды каб вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
як напісана: «Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі».
як напісана: «Раздаў, даў убогім, справядлівасць яго будзе трываць вечна».
А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае,
А Той, Хто дае насенне сейбіту, дасць і хлеб для яды, ды зерне ваша размножыць, і павялічыць ураджай справядлівасці вашай,
каб у-ва ўсім вы ўзбагаціліся ў-ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.
каб вы былі багатыя ўсім, поўныя прастаты, якая праз нас учыняе падзяку Богу, —
Бо справаваньне служэньня гэтага ня толькі дапаўняе нястачы сьвятых, але і багатае падзякамі да Бога ад многіх,
бо выкананне гэтага служэння не толькі папаўняе тое, чаго не хапае святым, але і багатае многімі падзякамі Богу.
якія, выпрабаваўшы служэньне гэтае, славяць Бога за падпарадкаванасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць з імі і з усімі
Дык, дасведчыўшы такое служэнне, яны хваляць Бога за тое, што вы паслухмяныя ў вашым вызнанні Евангелля Хрыста, ды за шчырую лучнасць з імі і з усімі,
і моляцца за вас, жадаючы [быць] з вамі дзеля бязьмернай ласкі Божае ў вас.
і ў сваіх маленнях за вас выяўляюць прыхільнасць да вас з-за шчодрай у вас ласкі Бога.
Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.
Хай будзе падзяка Богу за невымоўны дар Яго!