Да Піліпянаў 1 разьдзел
Пасланьне да Піліпянаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2003
Павал і Цімафей, слугі Ісуса Хрыста, — усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, якія ў Філіпах, з епіскапамі і дыяканамі:
Паўла і Цімафей, слугі Хрыста Ісуса, усім святым у Хрысце Ісусе, якія ёсць у Піліпах разам з епіскапамі і дыяканамі:
ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас,
Дзякую Богу майму, усякі раз успамінаючы вас,
заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю,
заўсёды ва ўсіх малітвах маіх за ўсіх вас з радасцю молячыся,
за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,
дзеля вашага ўдзелу ў Евангеллі ад першага дня аж да цяпер,
маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
маючы давер, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Ісуса;
як справядліва мне думаць адносна ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы як у путах маіх, так і ў абароне, і ў сьцьвярджэньні Эвангельля, вас, якія ўсе — удзельнікі са мною ў ласцы.
як справядліва мне думаць пра вас усіх, бо маю вас у сэрцы, і ў путах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля, бо ўсе вы супольнікі радасці маёй.
Бо Бог мне сьведка, як я прагну [агарнуць] усіх вас сэрцам Ісуса Хрыста;
Сведка мне Бог, як сумую па вас усіх сэрцам Ісуса Хрыста.
і малюся пра тое, каб любоў вашая яшчэ больш і больш памнажалася ў пазнаньні і ўсякім разуменьні,
І аб тым малюся, каб любоў вашая ўсё больш і больш паглыблялася ў веданні і ўсякім адчуванні,
каб, выпрабоўваючы, што лепшае, вы былі чыстымі і без спатыкненьня ў дзень Хрыстовы,
каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і без заганы ў дзень Хрыстовы,
напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу і пахвалу Божую.
поўныя пладоў справядлівасці, што праз Ісуса Хрыста на ўшанаванне і славу Бога.
Хачу, браты, каб вы даведаліся, што тое, што са мной [сталася], выйшла больш на посьпех Эвангельля,
Хачу, браты, каб вы ведалі: тое, што вакол мяне, спрычынілася больш да поспеху дабравесця,
так што путы мае ў Хрысьце сталіся яўнымі ў-ва ўсёй прэторыі і ўсім іншым,
бо путы мае праславіліся ў Хрысце ва ўсёй прэторыі і ва ўсіх іншых,
і многія з братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ больш адважыліся бяз страху гаварыць Слова.
і многія з братоў у Госпадзе, асмеленыя маімі кайданамі, яшчэ больш адважыліся без страху абвяшчаць слова.
Некаторыя, праўда, — з зайздрасьці і сваркі, а некаторыя — з упадабаньня абвяшчаюць Хрыста.
Адны, праўда, з зайздрасці і пярэчлівасці вясцяць Хрыста, іншыя ж — з добрай волі.
Тыя, што ў сварлівасьці, — прапаведуюць Хрыста ня чыста, мяркуючы павялічыць прыгнёт путаў маіх,
Тыя, што з любові, — ведаючы, што я дзеля абароны Евангелля пастаўлены,
а тыя, што ў любові, — ведаючы, што дзеля абароны Эвангельля я пастаўлены.
тыя ж, што з зайздрасці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.
Бо што з гэтага? Усякім чынам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос прапаведуецца, і я з гэтага радуюся і буду радавацца.
Дык што? Такім спосабам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца; і я гэтаму рады, і буду радавацца,
Бо я ведаю, што гэта станецца мне на збаўленьне праз вашыя просьбы і дапамогу Духа Ісуса Хрыста,
ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленне праз вашыя малітвы і з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,
паводле спадзяваньня і надзеі маёй, што я ні ў чым ня буду асаромлены, але з усёй адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпер, будзе ўзьвялічаны Хрыстос у целе маім, ці то жыцьцём, ці то сьмерцю.
паводле чакання і спадзявання майго, што я ні ў чым не пралічуся, але з усёй упэўненасцю, як заўсёды, гэтак і цяпер хай уславіцца Хрыстос у целе маім ці праз жыццё, ці праз смерць.
Бо для мяне жыцьцё — Хрыстос, і сьмерць — набытак.
Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстос, і смерць — набытак.
А як жыцьцё ў целе [дае] плод маёй справе, ня ведаю, што і выбраць.
Але калі жыццё ў целе прыносіць плод у маёй дзейнасці, дык што выбраць, не ведаю.
Бо цягне адно і другое. Маю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, і гэта нашмат лепш,
Цягне мяне адно і другое: жадаю адысці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,
а заставацца ў целе больш патрэбна дзеля вас.
але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.
І я напэўна ведаю, што застануся і затрымаюся з усімі вамі дзеля вашага посьпеху і радасьці веры,
І гэта напэўна ведаю, што застануся дзеля ўсіх вас на карысць вашую і на радасць веры,
каб пахвала вашая ў Хрысьце Ісусе памнажалася ў-ва мне, калі зноў прыйду да вас.
каб радасць вашая расла ў Ісусе Хрысце праз мяне, праз маё вяртанне да вас.
Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую
Толькі жывіце дастойна Евангелля Хрыстовага, каб, ці калі прыбуду і ўбачу вас, ці адсутнаму, пачуць пра вас, што вы стаіце ў адным Духу, аднадумна змагаючыся за веру Евангелля
і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас — збаўленьня, і гэта ад Бога,
і ні ў чым не палохаецеся супраціўнікаў, што ім стане прычынай загубы, вам жа — збаўлення, і гэта ад Бога.
бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець дзеля Яго,
Вам бо дадзена дзеля Хрыста не толькі верыць у Яго, але і цярпець за Яго,
маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне.
такое самае змаганне маючы, якое бачылі ўва мне і як чуеце цяпер пра мяне.