Ісуса сына Нава 15 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Чарняўскага 2017 → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.
 

Яго мяжа паўднёвая ідзе ад канца мора Салёнага і ад яго мыса, што глядзіць на поўдзень,
 

і выходзіць яна на подступах да Акрабіма, і праходзіць праз Сін, і бяжыць на поўдні да Кадэс-Барнэ, і прыходзіць да Эсрона, падымаючыся да Адара, і паварочвае да Каркі;
 

і далей, праходзячы Асэмон, даходзіць да ручая Егіпецкага; будуць у яе выхады да Вялікага мора: гэта будзе мяжа паўднёвага боку для вас.
 

А мяжа ўсходняя — мора Салёнае аж да вусця Ярдана. Мяжа паўночная пачынаецца ад марскога мыса і ад вусця Ярдана
 

да Бэтаглі і праходзіць ад поўначы да Бэт-Арабы, падымаючыся да каменя Баэн сыноў Рубэна,
 

і падымаючыся да Дабіра ад лагчыны Ахор, і заварочваючы на поўнач да Галілотаa, што насупраць узвышша Адамім, якое ідзе ад паўднёвага боку ручая; далей мяжа ідзе да водаў, што называюцца крыніцаю Сонца, і будуць у яе выхады да крыніцы Рагель;
 

і мяжа падымаецца лагчынай Бэн-Гэном на поўдзень з боку евусеяў, гэта значыць праз Ерузалім, і адтуль, уздымаючыся да вяршыні гары, што насупраць лагчыны Гэном да захаду і ў крайняй частцы лагчыны Рэфаім на поўнач;
 

і з вяршыні гары спускаецца мяжа аж да крыніцы вады Нэфтоа і вядзе да паселішчаў гары Эфрон, і заварочвае да Баалы, або Карыят-Ярыма.
 

І з Баалы мяжа заварочвае на захад аж да гары Сэір і праходзіць ля схілу гары Ярым на поўнач, гэта значыць Хеслон, і зыходзіць да Бэтсамэса, і пераходзіць у Тамну,
 

і даходзіць да паўночнага хрыбта Акарона, і заварочвае да Сэхрона, і пераходзіць праз гару Баалы, і набліжаецца да Ібнээля, і спыняецца ля мора.
 

Мяжой заходняй з’яўляецца Вялікае мора. Гэта межы вакол зямлі сыноў Юды па родах іх.
 

А Калеб, сын Ефоны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў Госпад Ешуа, — Карыят-Арбуb, галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.
 

І адсюль Калеб знішчыў трох сыноў Анака: Сэсая, і Ахімана, і Талмая з роду Анака.
 

І адтуль выправіўся ён супраць жыхароў Дабіра, які раней называўся Карыят-Сэфэрc.
 

І Калеб сказаў: «Таму, хто здабудзе Карыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Аксу за жонку».
 

І здабыў яго Атаніэль, сын Кенэза, брат Калеба, і той даў яму Аксу, дачку сваю, за жонку.
 

Калі яна прыбыла, то пераканала мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе; і злезла яна з асла, а Калеб у яе спытаўся: «Чаго ты хочаш?»
 

Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенне; даў ты мне Нагэб, зямлю сухую, дык дай мне і зямлю з крыніцамі водаў». Дык даў ёй Калеб напоеныя крыніцамі узвышша і даліну.
 

Гэта ўласнасць пакалення сыноў Юды па родах іх.
 

І былі гарады ад ускраін сыноў Юды каля межаў Эдома ў Нагэбе: Кабсээль, і Эдэр, і Ягур,
 

і Кіна, і Дымона, і Адада,
 

і Кадэс, і Асор, і Ятнан,
 

і Зіф, і Тэлем, і Балот,
 

і Асор-Хадата, і Карыят, Эсрон — гэта Асор,
 

і Амам, і Сама, і Малада,
 

і Асаргада, і Гасэмон, і Бэтпэлет,
 

Асарсуал, Бээр-Сэба, Базіётыя,
 

і Баала, і Ійм, і Эсэм,
 

і Эльталад, і Хэсіль, і Хорма,
 

і Сікэлаг, і Мадмена, і Сэнсэна,
 

і Лебаот, і Селім, і Эн-Рэмон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іх.
 

А на раўнінах вось гэтыя: Эстаол, і Цора, і Асэна,
 

і Заноэ, і Эн-Ганім, і Тафуа, і Энайм,
 

і Ярмут, і Адалам, і Соха, і Азэка,
 

і Саарым, і Адзітаім, і Гадэра, і Гадэратаім: чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іх.
 

І Санан, і Гадаса, і Магдал-Гад,
 

і Дэлеан, і Міцпа, і Ецэтэль,
 

і Лахіс, і Баскат, і Эглон,
 

і Хэбон, і Лехемас, і Кэтліс,
 

і Гадэрот, Бэтдагон, і Наама, і Македа: шаснаццаць гарадоў з вёскамі іх.
 

Лебна, і Этэр, і Асан,
 

і Ефта, і Эсна, і Нэсіб,
 

і Кэйла, і Ахзіб, і Марэса: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.
 

Акарон з яго навакольнымі гарадамі і вёскамі;
 

ад Акарона аж да мора: усё, што знаходзіцца на баку Азота і вёсак яго,
 

Азот разам з яго гарадамі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Егіпецкага і Вялікага мора, што з’яўляецца мяжою.
 

І на гары: Самір, і Ятэр, і Соха,
 

і Дан, і Карыят-Сэна, або Дабір,
 

і Анаб, і Эстэмо, і Анім,
 

і Госэн, і Алон, і Хелон: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.
 

Араб, і Дума, і Эсаан,
 

і Янум, і Бэт-Тапуа, і Афэка,
 

і Амата, і Карыят-Арба, значыць Геброн, і Сіор: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.
 

Маон, і Кармэль, і Зіф, і Юта,
 

і Езрагэль, і Юкадам, і Заноэ,
 

Акаін, Габа і Тамна: дзесяць гарадоў з іх вёскамі.
 

Галгал, Бэтсур, і Гэдор,
 

і Марэт, і Бэтанот, і Эльтэкон: шэсць гарадоў з іх вёскамі. Тэкуэ, і Эфрата, значыць Бэтлехэм, і Пэгор, і Этам, і Кулон, і Татам, і Сорэс, і Карэм, і Галім, і Бэтэр, і Манагат: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.
 

Карыят-Баал, значыць Карыят-Ярымd, і Арэба: два гарады з іх вёскамі.
 

У пустыні: Бэт-Араба, Мэдын і Сахаха,
 

і Нэбсан, і горад Сонца, і Эн-Гадзі: шэсць гарадоў з вёскамі іх.
 

Сыны Юды не маглі, аднак, знішчыць евусеяў; евусеі з сынамі Юды пражываюць у Ерузаліме да сённяшняга дня.