1 да Карынфянаў 8 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Вядома, пра ахвяры ідалам мы ўсе маем пазнанне. Але пазнанне робіць ганарыстым, а любоў будуе.
Што да ідалам складаных ахвяр (з мяса) нам ясна, мы ведаем (маем веду). Веданьне надзімае, а любоў узгадоўвае.
Калі хто думае, што пазнаў нешта, той яшчэ не пазнаў як належыць.
Калі каму кажацца, што ён нешта ведае, дык ён ня ведае, як трэба пазнаць.
А калі хто любіць Бога, той вядомы Яму.
А калі хто мілуе Бога, той ведамы яму.
Наконт спажывання ахвяр ідалам мы ведаем, што нічым з’яўляецца ў свеце ідал і што няма бога, апроч Аднаго.
Адносна спажываньня ідалам ахвяраванага мяса, мы ведаем добра, што няма на сьвеце ніякіх бажкоў і ніводнага бога, апрача адзінага Бога.
Калі і ёсць так званыя багі на небе ці на зямлі, як ёсць шмат багоў і шмат гаспадароў,
Калі б і былі ў небе і на зямлі так званыя багі, а шмат такіх багоў і паноў —
то ў нас адзін Бог Айцец, ад якога паходзіць усё і мы існуём для Яго. І ёсць адзін Пан Езус Хрыстус, праз якога ўсё, і мы праз Яго.
То для нас існуе толькі адзін Бог, Айцец, ад Якога ўсё мае пачатак ды дзеля Каторага існуем, поруч адзін Госпад, — Езус Хрыстус, праз Якога ўсё сталася і праз Каторага мы жывём.
Але не ва ўсіх такое пазнанне. Некаторыя і дагэтуль маюць язычніцкую свядомасць і спажываюць ахвяраванае ідалу, а іхняе сумленне, будучы слабым, апаганьваецца.
Нажаль, не ўсе маюць такое пазнаньне, сьвядомасьць; некаторыя дасюль прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса, як ахвяраванае ідалам і так сваё кволае сумленьне паганяць.
Аднак ежа не набліжае нас да Бога, бо ці ямо, не становімся лепшымі, ці не ямо, не становімся горшымі.
А ежа не збліжае нас да Бога. Бо не бяднеем, калі перастанем есьці, а таксама ядучы — нічога не набываем.
Але глядзіце, каб вашая свабода не стала прычынай упадку для слабых.
Усё ж тыкі глядзіце, каб ваша свабода не сталася згаршэньнем для слабаверучых (слабым вераю).
Бо, калі хто ўбачыць, што ты, маючы пазнанне, сядзіш за сталом сярод язычніцкіх ідалаў, то ці яго сумленне, будучы слабым, не заахвоціцца есці ахвяры, прынесеныя ідалам?
Бач, калі б хто ўбачыў таго, што мае пазнаньне (сьвядомасьць) ў сьвятыні ідалавым стале — ці ж слабавернага чалавека сумленьне не заахвоціў бы таксама есьці ідалам ахвяраванае мяса?
Так праз тваё пазнанне гіне слабы брат, дзеля якога памёр Хрыстус.
Такім чынам тваё веданьне спрычыніла б загубу — сьмерць брату, за каторага Хрыстус памёр (аддаў жыцьцё)!
Калі вы грашыце так супраць сваіх братоў і раніце іхняе слабое сумленне, вы грашыце супраць Хрыста.
Дык калі яда горшыць брата майго, ніколі ня буду есьці мяса, каб ня горшыць брата свайго.
Таму, калі ежа схіляе майго брата да граху, ніколі не буду спажываць мяса, каб я не спакусіў брата майго да граху.