Да Эфэсянаў 3 разьдзел
Пасланьне да Эфэсянаў
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Таму я, Павел, вязень Езуса Хрыста дзеля вас, язычнікаў...
Дзеля таго я, Павал, стаўся вязьнем Хрыстовым для вас паганаў,
Вы напэўна чулі пра ўдзяленне ласкі Божай, дадзенай мне дзеля вас,
хіба ж чулі вы аб арандаваньні ласкі, што паручыў мне Бог адносна вас,
бо праз аб’яўленне была адкрыта мне таямніца, пра што я ўжо коратка пісаў.
бо праз аб'яўленьне абвешчана мне таямніца, аб чым коратка я ўжо вышэй напісаў,
Чытаючы, можаце даведацца пра маё разуменне таямніцы Хрыста,
вось жа чытаючы можаце зразумець маё праніканьне таямніцы Хрыстовай.
якая не была адкрыта сынам чалавечым у мінулых пакаленнях, так як цяпер адкрылася святым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа,
Не была яна абвешчана сынам людзей папярэдніх пакаленьняў, як цяпер аб'яўлена ёсьць сьвятым апосталам Ягоным і прарокам у Духу,
што і язычнікі з’яўляюцца сунаследнікамі і членамі аднаго цела, і саўдзельнікамі абяцання ў Езусе Хрысце праз Евангелле,
што пагане сталі сунасьледнікамі, сучленамі і судзельнікамі Яго абяцаньня ў Хрыстусе Езусе праз Эвангелію.
слугою якога я стаўся дзякуючы дару ласкі Божай, дадзенай мне дзеяннем Ягонай сілы.
Я стаўся Яе слугою паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне ў выніку дзеяньня Моцы Ягонай.
Мне, найменшаму сярод усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць язычнікам Евангелле пра невычэрпнае багацце Хрыста
Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена гэта ласка апавяшчаць паганам неабсяжныя багацьці Хрыстуса і
і адкрыць усім, чым ёсць спаўненне таямніцы, спрадвеку схаванай у Богу, Стварыцелю ўсяго,
выясьніць усім, як павінна зьдзейсьніцца гэта таямніца, скрытая ад вякоў у Богу, які ўсё сатварыў,
каб цяпер праз Касцёл стала вядомай княствам і ўладам на нябёсах бясконцая Божая мудрасць,
каб стала вядомай Вярхоўнікам і Уладам нябесным праз Касьцёл бязьмежная мудрасць Божая
паводле спрадвечнага плану, які здзейсніўся ў Езусе Хрысце, Пану нашым.
па волі адвечнага рашэньня, што пастанавіў Ён у Хрыстусе Езусе, Госпадзе нашым,
У Ім мы маем адвагу і доступ да Айца ў надзеі праз веру ў Яго.
у Якім маем давер і доступ надзеяў праз веру ў Яго.
Таму прашу, не падайце духам з прычыны майго ўціску за вас, бо гэта вашая хвала.
Таму вось прашу, ня падайце духам дзеля турботаў маіх пра вас, якія на хвалу вашу.
Таму я схіляю калені мае перад Айцом,
З гэтай прычыны схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Езуса Хрыстуса,
ад якога бярэ сваю назву кожны род на нябёсах і на зямлі,
ад якога паходзіць усякае айцоўства на небе і на зямлі, каб даў вам узмацавацца Сілай Духа Свайго і паводле багатасьці хвалы сваёй у духовага (унутранага) чалавека,
каб Ён вам даў, паводле багацця славы сваёй, умацаваць сілы Ягоным Духам дзеля духоўнага чалавека,
і каб у сэрцах вашых абжыўся Хрыстус праз веру і каб умацаваны і спасіленыя любоўю
каб праз веру Хрыстус пасяліўся ў вашых сэрцах, каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові,
разам з усімі сьвятымі маглі зразумець, якая ёсьць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,
змаглі зразумець з усімі святымі, чым ёсць шырыня і даўжыня, і вышыня, і глыбіня,
а таксама пазнаць міласьць Хрыстову, перавышаючую ўсю веду, і каб напоўніліся вы ўсёю паўнатою Божаю.
і спазнаць любоў Хрыста, якая перавышае ўсялякае разуменне, каб вы напоўніліся ўсёй Божай паўнатою.
Яму ж, які можа многа больш зрабіць, чым мы просім, або разумеем паводле магчымасьці, якая дзейнічае ў нас,
А таму, хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць непараўнальна больш за ўсё, чаго мы просім або пра што думаем,
хай Яму будзе хвала ў Касьцёле і ў Хрыстусе Езусе праз усе пакаленьні на векі вечныя. Аман.
Яму хвала ў Касцёле і ў Хрысце Езусе ва ўсе пакаленні ад веку да веку. Амэн.