Псалтыр 123 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Апосталъ)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, што жывеш у нябёсах.
 

Запраўды: як вочы рабоў глядзяць на руку паноў іхніх, як вочы рабыні — на руку гаспадыні яе, так і нашыя вочы скіраваны да Госпада, аж пакуль не памілуе нас.
 

Зьлітуйся над намі, зьлітуйся, о Госпадзе, бо лішне мы сыты пагардай!
 

Аж да дна душа наша насычана зьдзекамі гордых ды зьнявагай надзьмутых.