Псалтыр 111 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Апосталъ)

 
 

Альлілуя!Слаўлю я Госпада ўсім сэрцам пасярод пабожных і ў зграмаджэньні.
 

Вялікія дзеяньні Госпада, дастойны яны ўвагі ўсіх, што любуюцца імі.
 

Дзела Яго — краса і веліч, і справядлівасьць Яго — навекі.
 

Ён памятнымі зрабіў цуды Сваі; Госпад ласкавы і міласэрны.
 

Тым, што баяцца Яго, Ён пажыву дае; навекі Свой запавет памятае.
 

Народу Свайму зьявіў дзел Сваіх сілу, даючы ім спадчыну народаў.
 

Дзела рук Ягоных — праўда й справядлівасьць; усе запаведзі Яго — пэўныя,
 

замацаваныя на вечныя вякі, у праўдзе й шчырасьці выпаўненыя.
 

Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, навекі запавет Свой паставіў; сьвятое й страшное імя Ягонае!
 

Страх перад Госпадам — пачатак мудрасьці; добры розум усе здабываюць, што спаўняюць загады Яго. Хвала Яго — навекі.