Псалтыр 111 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Альлілуя!Слаўлю я Госпада ўсім сэрцам пасярод пабожных і ў зграмаджэньні.
 
Алелюя! Я дзякую Госпаду з усяго сэрца у кругу справядлівых і ў грамадзе.

Вялікія дзеяньні Госпада, дастойны яны ўвагі ўсіх, што любуюцца імі.
 
Вялікія дзеяньні Госпада, дастойны ўвагі таго, хто любуецца імі.

Дзела Яго — краса і веліч, і справядлівасьць Яго — навекі.
 
Роскаш і краса — дзела Яго: справядлівасьць ягона трывае навекі.

Ён памятнымі зрабіў цуды Сваі; Госпад ласкавы і міласэрны.
 
Ён пакінуў памятку цудаў сваіх: Госпад ёсьць ласкавы і міласэрны

Тым, што баяцца Яго, Ён пажыву дае; навекі Свой запавет памятае.
 
Ён дае пажыву тым, што Яго баяцца; заўсёды помніць свій запавет.

Народу Свайму зьявіў дзел Сваіх сілу, даючы ім спадчыну народаў.
 
Магутнасьць учынкаў сваіх зьявіў народу свайму, даючы ім спадчыну народаў.

Дзела рук Ягоных — праўда й справядлівасьць; усе запаведзі Яго — пэўныя,
 
Дзела рук ягоных — справядлівасьць і праўда: усе запаведзі Яго — верныя,

замацаваныя на вечныя вякі, у праўдзе й шчырасьці выпаўненыя.
 
Замацаваныя на вечныя вякі, выпаўненыя у шчырасьці і праўдзе.

Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, навекі запавет Свой паставіў; сьвятое й страшное імя Ягонае!
 
Збаўленьне паслаў Ён народу свайму, назаўсёды запавет свій паставіў; сьвятое і страшнае Імя Яго.

Страх перад Госпадам — пачатак мудрасьці; добры розум усе здабываюць, што спаўняюць загады Яго. Хвала Яго — навекі.
 
Баязьнь Божая — пачатак мудрасьці: добра робяць тыя, што таго трымаюцца. Хвала Яго трывае навекі.