Псалтыр 85 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору: сыноў Карэявых. Псальм.
Кіраўніку хору — сыноў Корэ — Псальм.
Ты зьлітаваўся над зямлёй Тваёй, Госпадзе, Ты палон Якубавы вярнуў.
Ты зьлітаваўся, Госпадзе, над зямлёю тваёй; Ты вярнуў палонных Якуба.
Ты зьняў віну з народу Твайго, дараваў ім усе грахі іхнія. (Зэля)
Ты зьняў правіны з народу твайго, Ты закрыў усю ягоную віну.
Ты зьдзяржаў Тваю ярасьць і гнеў Твой палючы адвярнуў.
Ты ўтрымаў узбурэньне сваё і спыніў палючы гнеў твой.
Адбудуй Ты нас, Божа, Успамога наша, супыні абурэньне Тваё на нас.
Абнаві нас, Божа, Збавіцелю наш, і адлажы заўзятасьць тваё на нас.
Няўжо-ж навекі на нас будзеш гневацца і гнеў Твой пашырыш на пакаленьні патомныя?
Ці-ж будзеш гневацца на нас заўсёды і ці расцягнеш гнеў твой ад веку да веку?
Няўжо-ж не дасі нам аджыць нанова, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе?
Няўжо не дасі нам аджыць нанова, і народ твой уцешыцца ў табе?
Дай нам, Госпадзе, ўбачыць ласку Тваю, даруй нам спасеньне Тваё!
Дай нам, Г-дзе, ўбачыць ласку тваю і даруй нам збаўленьне тваё!
Паслухаю я, што Госпад Бог кажа: Ён гаворыць аб супакоі для народу Свайго і для пабожных Сваіх, для тых, што сэрца сваё да Яго кіруюць. (Зэля)
Я слухаю! Што кажа Госпад? Бог гаворыць аб супакою для народу свайго і прыяцеляў сваіх, каб яны сэрцам не зьвярталіся да глупстваў.
Запраўды, блізка ўспамога Яго дзеля тых, што баяцца Яго, каб слава Божая на зямлі нашай залунала.
Сапраўды, блізка ёсьць Яго збаўленьне тым, што Яго баяцца, каб слава Яго прабывала на нашай зямлі.
Ласка і праўда з сабой сустракаюцца, справядлівасьць і супакой цалуюцца.
Міласэрзе і вернасьць сустракаюцца, спр-васьць і супакой цалуюцца.
Праўда вырастае із зямлі, а справядлівасьць з нябёсаў пазірае.
Вернасьць вырастае з зямлі, а справядлівасьць зь нябёсаў выхіляецца.
І абдорыць нас Госпад добрым, а зямля наша дасьць свой плод.
Госпад Сам даруе шчасьце, а наша зямля дасьць свій плод.
Ідзе справядлівасьць наперадзе Яго і стопы Ягоныя на шлях стаўляе.
Справядлівасьць ідзе наперадзе Яго і супакой на шляху крокаў ягоных.