Псалтыр 115 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Ня нам, Госпадзе, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу — дзеля ласкі Тваёй, дэеля праўды Тваёй!
 
Ня нам, Госпадзе, ня нам, але Іменьню твайму дай славу — дзеля тваей любові, дзеля тваей праўды!

Чаму паганам казаць; Дзе-ж іх Бог?
 
Чаму маюць казаць пагане: “Дзе-ж ёсьць іхні?”

А Бог наш на небе; усё, што схоча, Ён зробіць.
 
Бог наш на неье (і на зямлі): усе, што схоча, Ён зробіць.

Іх богі — срэбра ды золата, творы рук чалавечых.
 
Іх ідалы — серабро і золата, маюць вочы і не бачуць.

Маюць вусны, ды не гавораць; маюць вочы й ня бачаць;
 
адсутнічае

маюць вушы й ня чуюць, маюць ноздры, ды нюху няма ў іх;
 
Маюць вушы і ня чуюць, маюць ноздры, а не маюць нюху.

рукі ў іх, ды бяз вошчупу; ногі ў іх, ды ня ходзяць; і голасу горлам сваім не даюць.
 
Рукі у іх, але не маюць вошчупу, ногі ў іх, ды ня ходзяць. Горлам сваім голасу не даюць.

Падобны да іх будуць тыя, што іх робяць, ды ўсе, што на іх спадзяюцца.
 
Падобны да іх тыя, што іх робяць, і хтоколечы у іх верыць.

Ізраілю! Ты спадзявайся на Госпада: Ён нам і помач і шчыт наш!
 
Дом Ізраіля! мей веру у Бога!: он ім помач і абарона.

Доме Ааронавы, спадзявайся на Госпада: Ён наша помач і шчыт наш!
 
Дом Аарона, мей веру ў Бога: Ён іх помач і шчыт!

Вы, што Госпада баіцёся, спадзявайцеся на Госпада: Ён наша помач і шчыт наш!
 
Вы, што баіцеся Г-да, мейце веру ў Г-да: Ен ваша помач і шчыт ваш. Ён!

Госпад успомніў нас: багаслаўляць Ён будзе, багаслаўляць дом Ізраіля, багаслаўляць дом Ааронавы,
 
Г-д успомніў нас: Ён багаславіць будзе, багаславіць дом Ізраіля, багаславіць дом Аарона.

багаслаўляць будзе тых, што баяцца Госпада, разам малых і вялікіх.
 
Багаслаць тых, што баяцца Г-да — малых разам зь вялікімі.

Размножыць вас Госпад, вас і вашых дзяцей.
 
Хай размножыць вас Г-д, і вас і дзяцей вашых!

Багаслаўлены вы Госпадам, што неба стварыў і зямлю.
 
Будзьце багаслаўлёны вы ад Г-да, што стварыў неба і зямлю!

Неба ёсьць неба Гасподняе, зямлю-ж Ён людзям аддаў.
 
неба ёсьць небам Гасподнім, зямлю дараваў дзецям Адама.

Ня мёртвыя Госпада хваляць, ня ўсе тыя, што ў край маўчаньня зыходзяць,
 
Ня мёртвыя Г-да хваляць, а й усе тыя, што ў край Маўчаньня сходзяць.

але мы хваліць будзем Госпада, ад сяньня й навекі. Альлілуя!
 
Але мы — жывыя — мы хвалім Г-да, ад сяньня і навекі. (Алелюя!)