Псалтыр 42 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: песьня навучальная.
Кіраўніку хору. Песьня сыноў Карэявых.
Як лань, што прагне вады із патоку, так душа мая, Божа, імкнецца к Табе!
Як лань прагне жывой вады з крыніцы (патоку), так душа мая імкнецца да Цябе, Божа мой.
Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі-ж я прыйду й пакажуся прад Божым абліччам?
Душа мая прагне Бога, Бога жывога! Калі ж прыйду ўбачыць аблічча тваё?
Сьлёзы мае былі ежай маёй дзень і ноч, калі да мяне гаварылі няўстанна: Дзе Бог твой?
Сьлёзы мае былі мне хлебам днём — ноччу мне, што кожны дзень чую гоман: “Дзе ёсьць Бог твой?”.
Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў таўпе мнагалюднай, вядучы яе к Божаму Дому, сярод радасьці гучнай і падзякі грамады сьвяточнай.
Як гэта ўспамінаю, душа мая разьліваецца: я іду да цудоўнага Штра-храму сярод мнагалюдзтва, вядучы іх да Божага Дому, сярод гучнае радасьці і пахвалы ў сьвяточнай грамадзе.
Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Я-ж буду йшчэ славіць Яго, успамогу і Бога майго.
Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ўва мне турбуешся? Спадзявайся на Бога! — Я ж буду яшчэ славіць Яго, Збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Іорданскае, з гор Гармонскіх, з гары Міцар Цябе ўспамінаю.
Душа мая прыгнечана ўва мне, дык з земляў Ярданскіх, з гор Гармонскіх і з гары Міцар аб Табе ўспамінаю.
Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае ды ўсе хвалі прайшлі праз мяне.
Прадоньне гукае да прадоньня ў шуме тваіх вадаспадаў: усе воды твае дый усе хвалі прайшлі праз мяне.
У дзёнь Госпад зьяўляе ласку Сваю, а ўначы Яму песьня ў мяне, малітва да Бога жыцьця майго.
Удзень Госпад зьяўляе ласку сваю. а ўначы ёсьць у мяне песьня для Яго — малітва да Бога жыцьця майго.
Да Бога кажу я, што ёсьць мне скала: Чаму Ты забыў аба мне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску варожага?
Кажу да Бога, Скалы маей: “Чаму Ты забываеш мяне? Чаму хаджу я сумны ад варожага ўціску?”.
Як парахніца ў косьцях маіх, насьмяхаліся ворагі мае нада мною, гаворачы ўсьцяж: Дзе-ж твой Бог?
Аж крышацца косьці мае ад насьмешак ворагаў маіх, Спадзявайся на Бога! Яшчэ буду Яго хваліці — збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
Чаму ты сумуеш, душа мая? Ды чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Бо йшчэ буду хваліці Яго, успамогу і Бога майго!
адсутнічае