Марка 16 разьдзел

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Міхася Міцкевіча → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Пасля сыботы Марыя Магдалена і Марыя Якубава, і Саламія купілі пахучых масьцяў, каб намасьціць Цела Ісуса.
 

І вельмі рана, на ўсходзе сонца, у першы дзень тыдня, прыйшлі да гробу.
 

I гаварылі між сабою: — хто нам адваліць камень ад дзьвярэй гробу? І, узглянуўшы, убачылі, што камень адвалены, а быў ён вельмі вялікі.
 

Увайшоўшы-ж да гробу, яны ўбачылі юнака; ён сядзеў з правага боку, адзеты ў белае адзеньне, яны жахнуліся.
 

Ён-жа кажа ім: — ня бойцеся; шукаеце Ісуса Назараніна ўкрыжаванага?
 

Ён уваскрос, няма Яго тут, вось месца, дзе быў паложаны.
 

Але йдзеце скажэце вучням Яго і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілею, там Яго ўбачыце, як і казаў вам.
 

I яны, выйшаўшы, пабеглі ад гробу; і ахапіла іх дрыготка і трывога, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
 

Iсус, уваскросшы раненька ў першы дзень тыдня, зьявіўся перш Марыі Магдалене, з якое выгнаў сем злыдухаў.
 

Яна-ж пайшла і абвесьціла тым, якія былі з Ім, а цяпер моцна тужылі і плакалі.
 

Але яны, пачуўшы, што Ён жывы і што яна бачыла Яго, — не паверылі.
 

Пасьля гэтага зьявіўся ў іншым вобразе двум з іх у дарозе, калі яны йшлі ў паселішча.
 

I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі іншым, але і ім не далі веры.
 

Урэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны былі за сталом, і дакараў ім за нявер'е і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага.
 

І сказаў ім: — ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Евангельле ўсякаму стварэньню.
 

Хто паверыць і ахрысьціцца, збавёны будзе, а хто не паверыць, асуджаны будзе.
 

І хто паверыць, тым прыслужныя будуць гэткія знаменьні: імём Маім будуць выганяць злыдухаў, і будуць гаварыць новымі мовамі
 

i будуць браць зьмей, і калі што
 

 

 

І тады, пасьля мовы да іх, Госпад узьнёсся на неба і сеў праваруч Бога.
 

Яны-ж пайшлі і прапаведвалі ўсюды, і Госпад успамагаў ім, усьцяж знаменьнямі сьцьвярджаў словы іх.