Да Ціта 3 разьдзел
Пасланьне да Ціта
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2003
Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся начальству і ўладам, каб былі пакорлівымі і гатовымі да ўсякай добрай справы,
Прыпамінай ім, што яны павінны слухаць начальнікаў і ўладу, выконваць загады і быць гатовымі да ўсякага добрага ўчынку,
каб нікога не зневажа́лі, не былі сварлівымі, былі зычлівымі, заўжды праяўлялі лагоднасць да ўсіх людзей.
нікога не абмаўляць, не быць сварлівымі, але памяркоўнымі, выяўляць да ўсіх людзей ласкавасць.
Бо і мы калісьці былі неразумнымі, непакорлівымі, аблу́днымі, былí рабамі пажаднасцей і розных задавальне́нняў, жылі ў злобе і за́йздрасці, былí агіднымі, ненавідзелі адно аднаго.
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім капрызам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
Калі ж я́ўлена была благадаць і чалавекалюбства Спасіцеля нашага, Бога,
Калі ж з’явіліся спагаднасць і чалавекалюбства Збаўцы нашага Бога,
то не за справы праведныя, якія мы здзейснілі, а па Сваёй міласці Ён спас нас праз купель новага нараджэння і абнаўлення Духам Святым,
дык не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы даканалі, але праз міласэрнасць Сваю Ён збавіў нас купальняй адраджэння і аднаўлення Духам Святым,
Якога выліў на нас шчодра праз Іісуса Хрыста, Спасіцеля нашага,
Якога выліў на нас багата праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага,
каб, апраўда́ныя Яго благадаццю, мы, як спадзяёмся, сталі спадкаемцамі жыцця вечнага.
каб мы, апраўданыя ласкай Яго, сталіся спадкаемцамі надзеі жыцця вечнага.
Вартае веры слова гэтае; і я жадаю, каб ты ў гэтым пераконваў тых, хто ўвераваў у Бога, каб яны намагаліся быць першымі ў добрых справах: гэта добра і карысна для людзей.
Вернае слова, і хачу, каб ты сцвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, стараліся перш добрымі ўчынкамі гэта давесці. Гэта добра і карысна людзям.
Ад неразумных жа пошукаў, спрэчак пра радаслоўі, і сварак, і змаганняў законніцкіх ухіляйся, бо яны непатрэбныя і марныя.
Дурных жа пытанняў, радаводаў, спрэчак і змаганняў наконт закону пазбягай, бо яны некарысныя і пустыя.
Чалавека-ератыка, пасля аднаго і другога папярэджання, пазбягай,
Герэтыка пасля першай і другой перасцярогі абмінай,
ведаючы, што сапсаваны ён і грашыць, тым самым асуджаючы сябе самога.
ведаючы, што пераваротнік грашыць, сам сябе асуджаючы.
Калі прышлю да цябе Арцему або Ціхіка, паспяшайся прыйсці да мяне ў Нікапаль, бо я вырашыў там перазімаваць.
Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікапаль, бо там вырашыў я зімаваць.
Зіну-законніка і Апалоса пастарайся сабраць у дарогу так, каб у іх ні ў чым не было недахопу.
Зэна, заканазнаўцу, і Апалоса старанна забяспеч, каб усяго ім хапала.
Няхай і нашы вучацца быць першымі ў добрых справах для задавальнення пільных патрэб, каб не быць бясплоднымі.
Хай навучацца і нашыя быць першымі ў добрых дзеяннях дзеля пільных патрэб, каб не былі яны бясплоднымі.
Вітаюць цябе ўсе, хто са мною. Вітай тых, хто любіць нас у веры. Благадаць з усімі вамі. Амінь.
Вітаюць цябе ўсе тыя, што са мною. Прывітай тых, якія любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі! Амін.