Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Калі Ягова вяртаў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.
 

Тады рот наш быў поўны радасьці, а язык наш — поўны ўрачыстага сьпеву. Тады казалі між паганамі: «Ягова ўчыніў ім вялікае».
 

Вялікае ўчыніў Ягова з намі: сталіся мы радаснымі!
 

Вярні, Ягова, нашых палонных, як патокі ў зямлі Нэгэў!
 

Хто сее са сьлязьмі, будзе пажынаць з урачыстай радасьцю.
 

Ідзе плачучы, ён нясе насеньне для сяўбы. (Але) вяртаецца з урачыстай радасьцю, ён нясе снапы свае.