Псалтыр 16 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

Міхтам Давідаў. Барані мяне, Божа, бо ў Табе мой прытулак.
 

Я сказаў Ягову: «Ты ёсьць мой Госпад. Усё, што ўва мне добрае ёсьць, — толькі Ты».
 

У сьвятых, што на зямлі, у цудоўных Тваіх, — у іх уся мая ўрачыстая радасьць»!
 

Многа клопату маюць тыя, што ўхваляюць іншага (бога). Я ня буду ўхваляць іхныя крывавыя ахвяры, і іхныя імёны ня буду ўспамінаць вуснамі маімі,
 

Ягова ёсьць удзел маёй Спадчыны і майго келіха. Ты гарантуеш мне мой лёс.
 

Межы мае выпалі ў месцах прыемных. І спадчына мая для мяне прыемная.
 

Я буду славіць Ягову, Які навучыў мяне. Нават па начах настаўляе мяне нутро маё.
 

Усьцяж я маю Ягову перад вачыма маімі; таму што Ён праваруч мяне, каб я ніколі ня пахіснуўся.
 

Таму ўзрадавалася сэрца маё і ўзьвесялілася чэсьць мая, нават цела маё супакоіцца ў надзеі,
 

бо Ты ня пакінеш душы маёй у шэолю і ня дасі Сьвятому Твайму ўбачыць спарахненьне.
 

Ты пакажаш мне сьцежку жыцьця. Паўната радасьці перад Абліччам Тваім. Шчасьце ў Правіцы Тваёй навечна.