Псалтыр 76 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

Кіраўніку хору. Са струннай ігрой. Псальм Асапавы. Песьня.
 

Вядомы Бог у Юдэі, у Ізраэлі вялікае Імя Ягонае.
 

І ў Саліме ёсьць Будан Ягоны, і Ягонае жытло ў Сыёне.
 

Там пераламаў Ён стрэлы лука, шчыт і меч і вайну. — Зэля.
 

Ты ёсьць Той, Хто дае сьвятло, Ты магу́тнейшы, чым горы моцныя.
 

Моцныя сэрцам сталі здабычай. Яны сьпяць сваім сном; і ніводзін з магутных мужчын ня знаходзіць сваіх рук.
 

Па Слову Твайму, Божа Якубавы, зва́лены ў сьпячку як вершнік, так і конь.
 

Ты — грозны. І хто ўсто́іць перад Абліччам Тваім, калі Ты гне́ваешся?
 

Зь Нябёсаў Ты абвясьціў прысуд, зямля спалохалася і была сьцішана,
 

як Бог устаў на суд, каб ратаваць усіх пакорных зямлі; Зэля.
 

І гнеў чалавека вызнае́ Табе славу, і рэшту гневу Ты ўтаймуеш.
 

Давайце і спаўняйце абяцаньні Ягову, Богу вашаму. Усе, хто Яго акаляе, хай прынясуць падарункі Таму, перад Кім трэба багавець да страху.
 

Ён утаймуе дух князёў, Ён страшны для каралёў зямлі.