Псалтыр 114 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

Калі выйшаў Ізраэль зь Ягіпту, дом Якубавы з народу чужой мовы,
 

тады быў Юда Ягоным Сьвяцілішчам, Ізраэль — валоданьнем Ягоным.
 

Мора ўбачыла гэта і ўцякло. Ярдан павярнуўся назад.
 

Горы скакалі, як бараны, узгоркі, як ягняты.
 

Што табе, мора, што ты ўцякаеш, Ярдане, што ты варочаешся назад,
 

горы, што ска́чаце, як бараны, узгоркі, як ягняты?
 

Трымці, зямля, перад Абліччам Госпада, перад Абліччам Бога Якубавага,
 

Які ператварае скалу ў возера вады, крэмень — у крыніцу вады.