Дзеі 19 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад В. Гадлеўскага
І сталася як Апальлёс быў у Карыньце, Паўла, прайшоўшы вышэйшыя краіны, прыйшоў у Эхвес і знайшоўшы нікаторых вучняў,
І сталася, калі Аполло быў у Карынце, то Павал, абыйшоўшы горныя староны, прыйшоў у Эфэз. І знайшоў некаторых вучняў
сказаў ім: ці прынялі (вы) Духа Сьвятога, паверыўшы? А яны сказалі яму: мы нават ня чулі, што ёсьць Дух Сьвяты.
і сказаў да іх: Ці ўверыўшы вы атрымалі Духа сьвятога? А яны сказалі да яго: Але мы і ня чулі, ці ёсьць Дух сьвяты.
А (ён) сказаў ім: дык ува што (вы) былі ахрышчаны? А яны сказалі: у Яанава хрышчэньне.
Ён-жа сказаў: Дык у чым вы хрышчаны? Яны сказалі: У хросьце Яна.
Паўла ж сказаў: Яан хрысьціў хрышчэньнем пакаяньня, кажучы народу, каб паверылі ў Таго, Хто прыходзе пасьля яго, гэта значыць у Ісуса Хрыста.
Павал-жа сказаў: Ян хрысьціў народ хростам пакуты, кажучы, каб уверылі ў таго, каторы па ім мае прыйсьці, гэта значыць, у Езуса.
Пачуўшы ж яны былі ахрышчаны ў Імя Госпада Ісуса.
Пачуўшы гэтае, былі ахрышчаны ў імя Пана Езуса.
І, як Паўла ўзлажыў на іх ру́кі, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і (яны) гаварылі мовамі і прарочылі.
І калі Павал узлажыў на іх рукі, прыйшоў на іх Дух сьвяты, і гаварылі мовамі, і прарочылі.
Было ж усіх мужчын каля дванаццаці.
Было-ж усіх мужоў каля дванаццацёх.
Увайшоўшы ж у сынагогу, адважна прамаўляў тры месяцы, гутаручы і пераконваючы пра Валадарства Бога.
А ўвайшоўшы ў бажніцу, гаварыў з адвагай праз тры месяцы, гутаручы і пераконываючы аб каралеўстве Божым.
А як нікаторыя закамянелі і ня верылі, зьняважаючы гэты шлях перад народам, пакінуўшы іх аддзяліў вучняў кожны дзень гутаручы ў школе нейкага Тыранна.
Калі-ж некаторыя ўпіраліся і ня верылі, наругаючыся з шляху Пана перад мноствам, адыйшоўшы ад іх, адлучыў вучняў, штодня гутаручы ў школе нейкага Тыранна.
І гэта было два гады, так што ўсе жыхары Азіі, і жыды і грэкі, (маглі) чуць Слова Госпада Ісуса.
Дзеялася-ж гэтае праз два гады, так што ўсе, каторы жылі ў Азіі, слухалі слова Пана, жыды і пагане.
І Бог чыніў рукамі Паўлы вялікія цуды,
І не абыякія цуды чыніў Бог рукою Паўла,
так што зь цела ягонага ўскладалі на хворых хусткі ды павязкі, і пакідалі іх хваробы, і духі нячыстыя выходзілі зь іх.
так што нават хусткі і паясы ад ягонага цела заносілі на хворых, і адыходзілі ад іх хваробы, і выходзілі злыя духі.
Нікаторыя ж із вандроўных жыдоўскіх заклінальнікаў асьмеліліся ўжываць Імя Госпада Ісуса над апанаванымі злымі духамі, мовячы: заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Паўла.
Прабавалі-ж некаторыя і з вандроўных жыдўскіх экзарцыстаў прызываць імя Пана Езуса над тымі, што мелі злых духаў, кажучы: Заклінаю вас праз Езуса, каторага абвяшчае Павал.
Былі ж нейкія сямёра сыноў Скевы, жыдоўскага архірэя, якія рабілі гэта.
Было-ж нейкіх сем сыноў жыда Скевы, старшага сьвятара, каторыя гэтак рабілі.
А злы дух сказаў у адказ: Ісуса ведаю ды і Паўлу ведаю. А вы хто такія?
А злы дух адказваючы сказаў ім: Езуса знаю і Паўла ведаю, але вы хто такія?
І чалавек, што ў ім быў злы дух, накінуўшыся на іх і ўзяўшы верх над імі, перамог іх, так што голыя і ізраненыя (яны) уцяклі із дому гэнага.
І ўскочыўшы на іх чалавек, у каторым быў вельмі злы дух, і абдолеўшы абодвух, паказаў над імі такую сілу, што яны голыя і параненыя ўцяклі з таго дому.
І гэта сталася ведама ўсім жыдам і грэкам, што жылí ў Эхвесе, і напаў страх на ўсіх іх, і было ўзьвялічаемым Імя Госпада Ісуса.
І гэта сталася ведамым усім жыдом і паганам, каторыя жылі ў Эфэзе; і паў на іх усіх страх, і было слаўлена імя Пана Езуса.
І многа із тых, што паверылі, прыходзілі вызнаваючы і апавядаючы ўчынкі свае.
І многія з веруючых прыходзілі, спавядаючыся і выказваючы свае ўчынкі.
І многія з тых, што чынілі чары, сабраўшы кнігі спалілі (іх) перад усімі і палічылі цэны іхныя (кнігаў), і аказа́лася пяцьдзясят тысячаў срэбранцаў.
Многія-ж з тых, што займаліся чарамі, знайшлі кнігі і спалілі перад усімі. А зьлічыўшы цэны іх, знайшлі на грошы пяцьдзесят тысяч дынараў.
З гэткаю сілаю Слова Госпада расло і перамагала.
Так сільна расло слова Божае і ўмацоўвалася.
Калі ж (усё) гэта адбылося, Паўла пастанавіў у духу, прайшоўшы Македоню ды Ахаю, ісьці ў Ярузалім, сказаўшы: пасьля майго зьяўленьня там належыць мне пабачыць і Рым.
А споўніўшы гэта, павал намерыўся ў духу, прайшоўшы Македонію і Ахаю, ісьці ў Ерузалім, кажучы: што пасьля таго як там буду, трэба мне і Рым відзець.
Паслаўшы ж у Македоню двух служак сваіх, Цімахвея і Эраста, сам затрымаўся (нікаторы) час у Азіі.
І паслаўшы ў Македонію двух з паслугаваўшых яму, Цімафея і Эраста, сам да часу астаўся ў Азіі.
У гэны час ўзьняўся нямалы бунт супраць гэтага шляху,
А ў той час сталася не малое забурэньне дзеля шляху Пана.
бо нехта на ймя Зьмітра, майстра з срэбра, які вырабляў срэбныя будынкі Артэміды ды даваў рамесьнікам нямалы заробак,
Бо адзін сераброўнік, на імя Дзімітры, каторы вырабляў сярэбраныя сьвятынкі Дыяны, даваў рамесьнікам не малы заработак.
сабраўшы якіх ды (іншых) падобных працаўнікоў сказаў: Мужчыны! вы ведаеце, што ад гэтага занятку ёсьць наш дабрабыт.
Ён, склікаўшы іх і тых, каторыя былі гэтага роду працаўнікамі, сказаў: Мужы, вы ведаеце, што з гэтага рамясла ёсьць наш даход.
І вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эхвесе, але амаль па ўсёй Азіі, гэты Паўла пераканаўшы адвярнуў нямала людзей кажучы, што ня тыя ёсьць багі, якіх вырабляюць рукамі.
А вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эфэзе, але амаль ва ўсей Азіі гэты Павал, нагаварваючы, адвярнуў вялікую грамаду, кажучы: што гэта не багі, каторыя робяцца рукамі.
А гэта пагражае ўпадкам ня толькі нашаму рамяству, але і тым, што капішча вялікае багіні Артэміды за нішто лічыцца будзе, ды зьніштожыцца веліч тае, якую паважае ўся Азія і (увесь) сьвет.
І гэта ня толькі пагражае нашаму рамяслу, каб яно ня прыйшло ў пагарду, але і сьвятыня вялікай Дыяны будзе лічыцца за нішто, але і пачне ніштожыцца вялікасьць тае, каторай пакланяецца ўся Азія і сьвет.
Пачуўшы ж і напоўніўшыся лютасьцю яны крычалі, кажучы: вялікая Артэміда эхвеская!
Пачуўшы гэтае, яны напоўніліся гневам і закрычалі, кажучы: Вялікая Дыяна Эфэская.
І ўсё места напоўнілася смутай. І (усе) аднадушна рынуліся да тэатру, захапіўшы з сабою Гая і Арыстарха, македонцаў, спадарожнікаў Паўлы.
І напоўніўся горад узбурэньнем, і зрабілі аднадушна напад на тэатр, хватаючы Гая і Арыстарха, македонцаў, таварышаў Паўла.
Калі ж Паўла маніўся выйсьці да натоўпу, вучні яго ня пускалі.
А калі Павал хацеў выйсьці да народу, вучні не пазволілі.
Дый нікаторыя начальнікі Азійскія, што былі прыяцелямі ягонымі, паслаўшы да яго, прасілі ня прыходзіць да тэатру.
Некаторыя-ж і з начальнікаў Азіі, будучы яго прыяцелямі, паслалі да яго, просячы, каб не ўваходзіў у тэатр.
І кожны крычаў што-небудзь адрознае, бо сход быў узварушаны, і большасьць ня ведала, дзеля чаго (яны) сабра́ліся.
А іншыя другое крычалі. Бо было сабраньне бурнае і большасьць ня ведалі, дзеля чаго сабраліся.
І з натоўпу выставілі наперад (нейкага) Аляксандру, а вылучылі (і падбухторылі) яго жыды. Дык вось, Аляксандра, даўшы знак рукою, хацеў перад народам сказаць нейкую прамову.
А з грамады выцягнулі Александра, каторага выпіхалі жыды. Аляксандар-жа, зажадаўшы рукою цішыні, хацеў здаць справу перад народам.
А даведаўшыся, што ён жыд, узьняўся адзінагалосны ад усіх крык, (і) крычалі каля дзьвюх гадзін: вялікая Артэміда эхвеская!
Калі яго пазналі, што ён жыд, узьняўся адзін голас усіх, крычачых каля дзьвюх гадзін: Вялікая Дыяна Эфэская.
Уціхамірыўшы ж натоўп мястовы чыноўнік кажа: мужчыны эхвескія! Які ж чалавек ня ведае места Эхвес, якое ёсьць служкай вялікай багіні Артэміды і Дыяпэта?
А пісар, успакоіўшы грамады, сказаў: Мужы эфэскія, і хто-б з людзей ня ведаў, што горад Эфэз ёсьць паклоньнікам вялікай Дыяны, дочкі Юпітэра?
Так як гэта бясспрэчна, то вам трэба быць стрыманымі і ня чыніць нічога няразважліва.
Дык калі гэтаму пярэчыць ня можна, трэба вам успакоіцца і нічога неразважнага не рабіць.
Бо вы прывялі гэтых мужчын, якія ані капішча ня абакралі, ані багіні вашае ня зьняважылі.
Бо вы прыявялі гэтых людзей, ані сьвятазьняважнікаў, ані блюзьнячых проціў вашае багіні.
Пагэтаму, калі Зьмітра і рамесьнікі, што зь ім, маюць скаргу на каго, дык судзяць судзьдзі, і ёсьць праконсулы: няхай адны адных пазыва́юць.
А калі Дзімітры і тыя, што з ім ёсьць, рамесьнікі, маюць справу проціў каго, то адбываюцца на рынку суды, і ёсьць старасты, няхай адны другіх вінавацяць.
Калі ж дамагаецеся чаго іншага, дык будзе вырашана на законным сходзе.
Калі-ж даходзіце іншае рэчы, то можа быць вырашана на законным сабраньні.
Таксама мы находзімся ў нябясьпецы быць абвінавачанымі ў буньце, што быў сёньня, бо ня маем ніякае прычыны, каб апраўдаць гэтую заваруху.
Бо і пагражае нам, каб мы нябылі абвінавачаны ў сяньняшнім бунце, бо няма нікога вінаватага (аб каторым не маглі-б здаць справу) гэтага зборышча. І сказаўшы гэтае, распусьціў сабраньне.
І сказаўшы гэта распусьціў сход.