Псалтыр 26 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Аляксандара Надсана
Давідавы. Судзі мяне (паводля праўды), Ягова, бо я хадзіў у чысьціні маёй. І я спадзяюся на Ягову. Я ня пахіснуся.
Псалом Давіда перад памазаньнем. Госпад — сьвятло маё і Збаўца мой: каго мне баяцца? Госпад — ахоўнік жыцьця майго: ад каго мне быць у жаху?
Учыні мне іспыт, Ягова, і выпрабуй мяне. Дасьледуй маё нутро і маё сэрца! —
Калі набліжаліся да мяне злачынцы, каб зьесьці цела маё, — прыгнятальнікі мае і ворагі мае — яны зьнемагліся і ўпалі.
Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і хадзіў я ў праўдзе Тваёй.
Таму, калі выстраіцца полк супраць мяне, сэрца маё не збаіцца; калі пойдуць на мяне з вайною, на тое самае спадзяюся.
Ня сядзеў я зь людзьмі аблуднымі, і з тымі, што за сьпіной куюць падступнасьць, ня пайду.
Аднаго прасіў я ў Госпада, таго буду шукаць: каб мне жыць у доме Гасподнім праз усе дні жыцьця майго, каб сузіраць красу Гасподнюю і наведваць храм Яго.
Нянавіджу я зборкі зламысных, ды з бязбожнікамі разам ня буду сядзець.
Бо ў дзень бяды маёй Ён схаваў мяне ў шатры сваім, даў прытулак у тайным месцы жыльля свайго, на скале паставіў мяне.
Буду абмываць у нявіннасьці рукі мае і буду абходзіць навакол ахвярніку Твайго, Ягова,
І вось цяпер Ён узьняў галаву маю на ворагаў маіх. Я абышоў вакол і прынёс ахвяру хвалы ў шатры Яго. Буду апяваць і праслаўляць Госпада.
каб голасна падзякаваць і расказаць пра ўсе Твае цуды.
Пачуй, Госпадзе, голас мой, якім я клікаў; зьмілуйся нада мною і выслухай мяне.
Ягова, я палюбіў жытло Дому Твайго і мейсца, дзе жыве Твая слава.
Сэрца маё сказала Табе: «Госпада шукаць буду». Твар мой шукаў Цябе; твар Твой, Госпадзе, буду шукаць.
Ня загубі душу́ маю з грэшнікамі і жыцьцё маё з крыважэрнымі.
Не адвяртай твару Твайго ад мяне і не ўхіляйся ў гневе ад слугі Твайго. Будзь мне памочнікам, не адкінь мяне і не пакінь мяне, Божа, Збаўца мой.
У чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная ха́бару.
Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а Госпад мяне прыняў.
Але я хаджу ў маёй чысьціні. Вызвалі мяне і зьлітуйся нада мною!
Закон дай мне, Госпадзе, на шляху Тваім і накіруй на простую сьцежку з увагі на ворагаў маіх.
Стапа мая стаіць на роўным мейсцы; у сходах я буду славіць Ягову.
Не аддай мяне на волю тых, што перасьледуюць мяне, бо няправедныя сьведкі паўсталі супраць мяне і няпраўда схлусіла сама сабе.