Мацьвея 2 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 1999
Як жа нарадзіўся Ісус у Бэтлееме Юдэйскім, за дзён караля Гірада, вось, мудрыцы з усходу прыбылі да Ерузаліму й сказалі:
Калі затым нарадзіўся Езус у Бэтлееме Юдэйскім, у дні караля Герода, вось прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім
«Ідзе кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? бо мы бачылі на ўсходзе зорку Ягоную і прышлі пакланіцца Яму».
і пыталіся: "Дзе той кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? Бо мы бачылі зорку ягоную на Усходзе дый прыбылі пакланіцца яму".
Пачуўшы гэта, кароль Гірад парушыўся, і ўвесь Ерузалім ізь ім.
Пачуўшы гэтае, кароль Герод устрывожыўся, і увесь Ерузалім з ім.
І, зьбершы ўсіх найвышшых сьвятароў а кніжнікаў люду, распытаваў у іх, ідзе меў Хрыстос нарадзіцца.
Ды сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народа, даведваўся ад іх, дзе меў Хрыстос нарадзіцца.
І яны сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісаў прарока:
А яны яму сказалі: "У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам:
"І ты, Бэтлееме, зямля Юдзіна, ані ня меншы памеж правадыроў Юдзіных, бо зь цябе выйдзе правадыр, што будзе пасьціць люд Мой — Ізраеля’».
"І ты, Бэтлеем, зямля Юдзіна, ніякім чынам ня меншая між княстваў Юдзіных, бо з цябе зьявіцца Правадыр, які будзе валодаць Маім народам Ізраэлем".
Тады Гірад патай прыгукаў мудрыцоў і дакладна ў іх выведаў праз час, калі зьявілася зорка.
Тады Герод тайком паклікаў магаў і дакладна выведаў час зоркі, якая ім паказалася.
І, пасылаючы іх да Бэтлеему, сказаў: «Ідзіце і ўсё дакладна даведайцеся празь Дзецянё; і, як толькі знойдзеце Яго, накажыце імне, каб і я прышоў а пакланіўся Яму».
Ды, адпраўляючы іх у Бэтлеем, сказаў: "Ідзіце і даведайцеся дакладна пра Дзіцятка; і калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я прыйшоў пакланіцца Яму.
Яны ж выслухалі караля й пайшлі. І вось, зорка, што яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, аж пакуль, прыйшоўшы, ня стала над местам, ідзе было Дзецянё.
Яны, выслухаўшы караля, адправіліся ў дарогу. І вось зорка, якую — яны бачылі на Усходзе, папераджала іх, аж спынілася над месцам, дзе было Дзіця.
І, абачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасьцяй надзвычайнай.
Убачыўшы зорку, яны вельмі ўсьцешыліся.
І, увыйшоўшы ў хату, абачылі Дзецянё з Марыяю, Маткаю Ягонай, і, паўшы, пакланіліся Яму; і адчыніўшы скарбы свае, абраклі Яму дары: золата, кадзіла а міру.
І, увайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіцятка з Марыяй, Маткай Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму. Затым, адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міру.
І, перасьцярэжаныя Богам у сьне, каб не зварачаліся да Гірада, адышлі яны іншай дарогаю да краю свайго.
І, атрымаўшы ў сьне наказ, каб не вяртацца да Герода, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.
І, як яны адышлі, вось, ангіл Спадароў зьявіўся Язэпу ў сьненьню, кажучы: «Устань, вазьмі Дзецянё а Маці Ягоную, і ўцякай да Ягіпту, і будзь там, пакуль Я не скажу табе; бо Гірад будзе шукаць Дзецяняці, каб загубіць Яго».
Калі яны адыйшлі, анёл Госпадаў аб'явіўся Язэпу ў-ва сьне і сказаў: "Устань, вазьмі Дзіця і Матку Ягоную ды ідзі ў Эгіпет, ды і заставайся там, пакуль не скажу табе. Бо Герод будзе шукаць Дзіцяці, каб Яго забіць".
І. ён устаў, узяў Дзецянё а Маці Ягоную ночы, і здаліўся да Ягіпту.
Дык Язэп, устаўшы, узяў ноччу Дзіця і Маці Яго і ўцёк у Эгіпет.
І быў там аж да сьмерці Гірада, каб спаўнілася сказанае Спадаром прарокам: «Зь Ягіпту Я прыгукаў Сына Свайго».
І заставаўся там да сьмерці Герода, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока, які казаў: "З Эгіпту пазваў Я Сына Майго".
Тады Гірад, абачыўшы, што мудрыцы насьміяліся зь яго, надта загневаўся, і паслаў, і забіў усі дзеці, што былі ў Бэтлееме а ў вусіх аколіцах яго, ад двух год і ніжэй, подле часу, каторы ён распытаў у мудрыцоў.
Тады Герод, бачучы, што магі яго падманулі, раззлаваўся моцна і паслаў пазабіваць усіх дзяцей, што былі ў Бэтлееме і ў яго ваколіцах ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, пра які пытаўся ў магаў.
Тады спаўнілася сказанае Ярэмам прарокам:
Тады споўнілася, што было прадказана прарокам Ярэміям, каторы казаў: "Чуецца голас у Раме, плач і стогн вялікі: Рахель плача па сынах сваіх і ня можа супакоіцца, бо іх няма".
«Быў чуваць голас у Раме, галашэньне а плач а шмат жалобы: Рахіль плача па дзяцёх сваіх і не даецца пацешыць, бо іх няма».
Калі Герод памёр, вось паказаўся анёл Госпадаў Язэпу ў-ва сьне ў Эгіпце
Але, як Гірад памер, вось, ангіл Спадароў зьявіўся ў сьненьню Язэпу ў Ягіпце,
і сказаў: "Устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную ды варочайся ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, што цікавалі на Яго жыцьцё".
Кажучы: «Устань, вазьмі дзецянё а маці Ягоную і йдзі да зямлі Ізраелявае, бо памерлі тыя, што шукалі жыцьця Дзецяняці».
Дык ён, сабраўшыся, ўзяў Дзіця і Маці Ягоную і вярнуўся ў зямлю Ізраэля.
І ён устаў, і ўзяў Дзецянё а Маці Ягоную, і прышоў да зямлі Ізраелявае.
Пачуўшы, што ў Юдэі каралюе Археляос па Геродзе, бацьку сваім, баяўся туды ісьці, і папярэджаны ў-ва сьне, пайшоў у ваколіцы Галілеі.
Але пачуўшы, што каралюе ў Юдэі Архелай, — замест Гірада, бацькі свайго, — пабаяўся йсьці туды; а ў сьненьню перасьцярэжаны, адыйшоў да зямлі Ґалілейскае.
Затым, прыбыўшы, абжыўся ў горадзе, званым Назарэт, каб збылося, што сказана прарокамі: "Назарэем будзе звацца".
І прыйшоў, і жыў у месьце, званым Назарэт, каб спаўнілася сказанае прарокамі, што Ён Назарэцянінам будзе названы.