Псалтыр 43 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Анатоля Клышкi

 
 

Судзі мяне, Божа, сьперачайся з тымі, што сьперачаюцца з імною, ад народу недабрачэсьлівага, ад чалавека ізрадлівага а крыўднага дай імне ўцячы;
 

Бо Ты мой Бог, горад мой. Чаму Ты пакінуў мяне? чаму я хаджу хмарны з прычыны ўціску непрыяцеля?
 

Пашлі сьвятло Свае а праўду Сваю: яны навядуць мяне, прывядуць мяне да сьвятое гары Твае й да сялібы Твае.
 

І пайду я да аброчніка Божага, да Бога мае надзвычайнае радасьці, і буду хваліці Цябе на гарпе, Божа, Божа мой!
 

Чаму паніжылася, душа мая, і чаму парушаешся ў імне? Спадзева ў Богу, бо я буду яшчэ выхваляць Яго, за спасеньне відзеньня майго, Божа мой.