Псалтыр 142 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Анатоля Клышкi

 
 

Навука Давідава. Малітва, як ён быў у пячоры.
 

Голас мой да СПАДАРА, — я галашу; голас мой да СПАДАРА, — я малю;
 

Выліваю перад Ім мову сваю, немарасьць сваю перад Ім павядаю,
 

Як дух мой млее ў імне; а Ты ведаеш сьцежку маю. На гасьцінцу, па каторым я хадзіў, схавалі пасадку на мяне.
 

Угледзься направа й бач: няма знаёмага імне; шчэзла прытулішча мае; ніхто ня рупіцца праз душу маю.
 

Я гукаў да Цябе, СПАДАРУ, я казаў: «Ты прытулішча мае, дзель мая на зямлі жывых».
 

Уважай на галашэньне мае, бо я вельма пагалелы. Вывальні мяне ад перасьледаваньнікаў маіх, бо яны дужшыя за мяне.
 

Вывядзі зь вязьніцы душу маю, каб я хваліў імя Твае. Няхай справядлівыя абступяць мяне, бо Ты дзееш імне дабро.