Псалтыр 18 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Анатоля Клышкi
Кіраўніку хору. Слугі СПАДАРОВАГА Давіда, каторы мовіў СПАДАРУ словы гэтае песьні таго дня, калі вывальніў СПАДАР яго ад рукі ўсіх непрыяцеляў і ад рукі Саўлавае. Ён казаў:
«Я люблю Цябе, СПАДАРУ, мацніня мая!» СПАДАР скала мая, і горад мой, і мой выбавіцель;
Божа мой, скала мая, на Каторую я спадзяюся, шчыт мой і рог спасеньня майго, высокая вежа мая!
Хвалы годнага пагукаю СПАДАРА і ад непрыяцеляў сваіх вывальняюся.
Паварозы сьмерці апуталі мяне, і цур’і веляла напалохалі мяне;
Ланцугі шэолю аблыталі мяне, пасадкі сьмерці перанялі мяне.
У бядзе сваёй я пагукаў СПАДАРА і да Бога свайго загаласіў, і Ён пачуў з палацу Свайго голас мой, і галашэньне мае перад відам Ягоным прышло да вушшу Яго.
Захісталася, затрэслася зямля, таксама поды ўзгоркаў здрыгануліся а затрэсьліся, бо ўгневаўся.
Узьняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных цяпло зьядаючае; вугальле загарэлася ад яго.
Нахінуў Ён нябёсы й зышоў, і цемнь пад нагамі ў Яго.
І ехаў на херуве, і ляцеў; але, Ён нёсься на крылах ветру.
Зрабіў цемрадзь сховам Сабе, навокал Яго будан Ягоны — цемныя воды, густыя хмары булакоў.
Ад зьзяньня перад Ім прайшлі густыя хмары Ягоныя, град а жар.
І загрымеў на нябёсах СПАДАР, і Навышні выдаў гук Свой, град а жар.
Але, пусьціў стрэлы Свае й расьцярушыў іх, і шмат маланьняў, і зрабіў замятню ў іх.
І паказаліся цур’і водаў, і агаліліся поды сьвету ад зганеньня СПАДАРОВАГА, ад дзьмухненьня духу ноздраў Тваіх.
Паслаў з вышы, узяў мяне, выцягнуў мяне зь вялікіх водаў;
Выбавіў мяне ад дужога непрыяцеля майго й ад ненавідзячых мяне, бо яны былі дужшыя за мяне.
Яны перанялі мяне ў дзень бяды мае, але СПАДАР быў апораю імне,
І вывеў мяне на прастору, уратаваў мяне; бо Ён прыяе імне.
Заплаціў імне СПАДАР подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх адплаціў імне.
Бо я глядзеў дарогаў СПАДАРОВЫХ і не адтыргнуўся нягодна ад Бога свайго;
Бо ўсі суды Ягоныя перад імною, і ўставаў Ягоных я не адсуваў ад сябе.
І быў беззаганны зь Ім, і сьцярогся бяспраўя свайго.
І адплаціў СПАДАР імне подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх у ваччу Яго.
З дабрачэсьлівымі Ты абходзішся дабрачэсьліва, зь беззаганным — беззаганна,
З чыстым — чыста, а з крутадухам — ходаешся;
Бо Ты выбаўляеш люд убогі, а вочы высокіх паніжаеш;
Бо Ты засьвеціш сьвечку маю: СПАДАР, Бог мой, асьвеце цемнь маю.
Табою бягу на вятку, і з Богам сваім пераскочу сьцяну.
Бог! — беззаганная дарога Ягоная, слова СПАДАРОВА пералітаванае; шчыт Ён усім, што спадзяюцца на Яго; бо хто Бог,
апрача СПАДАРА, і хто скала, апрача Бога нашага?
Бог, што папяразуе мяне сілаю і дарогу імне даець беззаганную.
Робе простымі ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх станове мяне;
Вуча рукі мае вайны, і гбаю лук мядзяны рукамі сваімі.
І Ты даў імне шчыт спасеньня Свайго, і правіца Твая паддзяржала мяне, і кунежнасьць Твая ўзьвялічыла мяне.
Ты пашыраеш сігень мой пад імною, і ня хістаюцца шчыкалаткі мае.
Жануся за варагамі сваімі, і насьпяваю іх, і не зварачаюся, пакуль ня зьнішчу іх.
Я раню іх, і ня ўзумеюць устаць; валяцца пад ногі мае.
І Ты папяразуеш мяне сілаю на вайну, прычыняеш, каб праціўнікі мае ўгнуліся пад імною;
А варагоў маіх Ты даў імне патыліцы, і ненавідзячых мяне я зьнішчу.
Яны гукалі, але ня было ратаўніка; — да СПАДАРА, але Ён не адказаў ім.
Я расьцер іх, як пыл па ветру; і выкінуў іх, як бруду вулічную.
Ты даў імне ўцячы ад прававаньняў люду з імною, учыніў мяне галавою народаў; люд, каторага я ня знаў, будзе служыць імне.
Як толькі яны пачуюць, яны слухаюць мяне, сынове чужаземца паддаліся імне;
Сынове чужаземца млеюць а дрыжаць у вагарожах сваіх.
Жыў СПАДАР, і дабраславёная скала мая, і няхай будзе ўзьвялічаны Бог спасеньня майго,
Бог, што даець імне памсьціцца і паддаець люды пад мяне,
Вывальняе мяне ад непрыяцеляў маіх, нават над паўсталымі на мяне Ты ўздымаеш мяне, ад глабаньніка Ты выбавіў мяне.
За гэта я буду выхваляць Цябе меж народаў, СПАДАРУ, і імені Твайму буду пяяць.
Павялічае выбаўленьні караля Свайго, і выказуе міласэрдзе памазанцу Свайму Давіду а насеньню ягонаму на векі.