Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

СПАЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «спаў» сустракаецца 17 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СПАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
але зьвярні яму заклад да заходу сонца, каб спаў ён у адзеньні сваім і дабраславіў цябе, і гэта будзе табе [залічана] ў праведнасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.

Тады Яэль, жонка Хэвэра, узяла калок ад намёту і молат, і ўвайшла ціха да яго, і прабіла яго скроні калком, і [Сісэра] ўткнуўся ў зямлю, а ён спаў ад зьнямогі, і памёр.

А Самсон спаў да паўночы, а калі ўстаў, схапіў вароты гарадзкой брамы разам з засаўкамі ейнымі, вырваў іх і палажыў сабе на плечы, і занёс на вяршыню гары, якая насупраць Хеўрону.

І сталася, што аднаго дня Гэлій спаў на месцы сваім, а вочы ягоныя саслабелі, і ён ня мог бачыць.

І лямпа Божая не была яшчэ патушаная, і Самуэль спаў у сьвятыні ГОСПАДА, дзе быў Каўчэг Божы.

І ўстаў Давід, і прыйшоў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў Давід месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, начальнік войска ягонага. А Саўл спаў у будане, і народ разлажыўся табарам вакол яго.

І пайшлі сыны Рымона з Бээроту, Рэхаў і Баана, і ўвайшлі ў сьпякоту дня ў дом Ішбашэта, і ён спаў у [сьпякоту] дня.

І яны ўвайшлі ў дом, а ён спаў на ложку сваім у спальні сваёй. І яны ўдарылі яго, і забілі, і адсеклі галаву ягоную, і ішлі ўсю ноч дарогай Арабы.

І паслаў Давід пасланцоў, і ўзяў яе. І яна пайшла да яго, і ён спаў з ёю. І яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, і вярнулася ў дом свой.

І паклікаў яго Давід, і ён еў перад абліччам ягоным, і піў, і напаіў яго. І выйшаў ён увечары, і спаў на посьцілцы сваёй між слугаў гаспадара свайго, а ў дом свой не пайшоў.

І суцяшаў Давід жонку сваю Батшэву, і ўвайшоў да яе, і спаў з ёю. І яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Салямон. І ГОСПАД палюбіў яго,

І сталася, калі Ахаў пачуў словы гэтыя, ён разьдзёр адзеньне сваё, апрануў зрэбніцу на цела сваё, і посьціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў сумны.

І цяпер спаў бы я моўчкі, і адпачываў бы ў-ва сьне сваім

І вось, сталася вялікае ўзрушэньне на моры, так што хвалі залівалі човен, а Ён спаў.

А Ён спаў на карне на падушцы. І будзяць Яго, і кажуць Яму: «Настаўнік! Ці ж Цябе ня рупіць, што мы гінем?»

Калі ж Ірад меўся вывесьці яго, у тую ноч Пётар спаў між двух жаўнераў, зьвязаны двума ланцугамі, і перад дзьвярыма вартаўнікі пільнавалі вязьніцу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter