Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КЛОПАТ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «клопат» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КЛОПАТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сказалі старэйшыны: «Што зробім з астатнімі, якія не атрымалі жонак? Усе жанчыны ў Бэньяміна загінулі, і ў нас ёсць вялікі клопат, а гэта трэба прадугледзець з вялікай стараннасцю,

Дык прымі клопат з сэрца свайго і ўхілі ліха ад цела свайго; бо дзяцінства і юнацтва — марныя.

Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас гэткую руплівасць, а якую абарону, а якое абурэнне, а якую боязь, а якую тугу, а які клопат ды гатоўнасць прыняць адплату. Таму ва ўсім паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.

і, апрача ўсяго іншага, штодзённы збор дзеля настаўніцтва ў мяне, клопат пра ўсе цэрквы.

і каб ён быў ім ваенным кіраўніком і каб меў клопат аб святынях, каб праз яго ён вызначаў наглядчыкаў за ўсімі работамі, і за краем, і за войскам ды за крэпасцямі;

а клопат пра дробязі пакідаем аўтару, самі ж стараемся прытрымлівацца сцісласці ў абранай форме.

што зусім немагчыма падманваць тых, хто паверыў у святасць месца, і ў нязменную павагу, і клопат пра святыню, якая ўшанаваная ва ўсім свеце.

Сыне, пакораю праслаўляй сваю душу, а давай ёй харч і клопат па годнасці сваёй.

Клопат пра багацце зжывае цела, і думкі пра яго спыняюць сон;

клопат пра ежу адганяе сон, і цяжкая хвароба абуджае ад сну.

Клапаціся пра іх, і так сядзі, ды ўзлягай, выканаўшы ўсякі свой клопат,

для састарэлага і для таго, каму ёсць клопат аб усім, які страціў надзею і не мае цярплівасці.

Дачка для бацькі — гэта схаваная ад іншых бяссонная ноч, клопат пра яе адымае сон: у маладосці яе, каб не стала часам распуснай, а ўзятая замуж, каб не была зненавіджана;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter