Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПАТОМСТВА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «патомства» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, Клышкi.

ПАТОМСТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык вось, было ў нас сем братоў. Першы, ажаніўшыся, памёр і, не маючы патомства, пакінуў жонку брату свайму.

«Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, яго брат павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства для брата свайго.

Было сем братоў. Першы ўзяў жонку і памёр, не пакінуўшы патомства.

Тады ўзяў яе другі і таксама памёр, не пакінуўшы патомства. Падобна і трэці.

І ніхто з семярых не пакінуў патомства. Пасля ўсіх памерла і жанчына.

«Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату.

З ягонага патомства, паводле абяцання, Бог паслаў для Ізраэля Збаўцу Езуса.

Таму абяцанне — з веры, каб было справай ласкі, каб мела моц для ўсяго патомства. Не толькі для тых, хто абапіраецца на Закон, але і для тых, хто трымаецца веры Абрагама, які ёсць айцом усіх нас.

Ён насуперак надзеі паверыў з надзеяй, што стане айцом многіх народаў, паводле сказанага: «Такім будзе патомства тваё».

і не ўсе, што паходзяць ад Абрагама, яго дзеці, але ад Ісаака будзе тваё патомства.

І, як прарочыў Ісая: «Калі б Пан Магуццяў не пакінуў нам патомства, то мы былі б, як Садома, і падобнымі сталіся б да Гаморы».


Таму пытаюся: няўжо Бог адкінуў свой народ? Канешне, не! Бо і я ізраэльцянін, з патомства Абрагама, з роду Бэньяміна.

Яны габрэі? Я таксама. Яны ізраэльцяне? Я таксама. Яны патомства Абрагама? І я.

Калі ж вы Хрыстовыя, то вы патомства Абрагама і, паводле абяцання, спадкаемцы.

Дзякуючы веры і бясплодная Сара, насуперак старому ўзросту, атрымала сілу, каб зачаць патомства, паколькі лічыла годным даверу таго, хто даў абяцанне.

пра якога сказана: «У Ісааку назавецца патомства тваё».

Я, Езус, паслаў Майго анёла засведчыць вам пра гэта ў Касцёлах. Я — корань і патомства Давіда, ясная ранішняя зорка».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter