Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

СОРАК — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «сорак» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СОРАК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І быў Ён у пустыні сорак дзён, а сатана выпрабоўваў Яго; і быў Ён са звярамі, і анёлы служылі Яму.

сорак дзён, а д’ябал выпрабоўваў Яго. І нічога не еў у тыя дні, а калі яны скончыліся, згаладаўся.

Юдэі сказалі: «Сорак шэсць гадоў будавалася гэтая святыня, а Ты за тры дні ўзвядзеш яе?»

А чалавеку таму, з якім стаўся гэты цуд аздараўлення, было больш за сорак гадоў.

Калі споўнілася яму сорак гадоў, ён вырашыў наведаць сваіх братоў, сыноў Ізраэля.

Калі прайшло сорак гадоў, у пустыні ля гары Сінай яму з’явіўся анёл Пана ў палаючым кусце.

Гэта ён вывеў іх, робячы цуды і знакі ў егіпецкай зямлі, на Чырвоным моры і на пустыні сорак гадоў.

Тады Бог адвярнуўся ад іх і аддаў іх, каб служылі яны войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: “Дом Ізраэля, ці прыносілі вы Мне забітую жывёлу і ахвяры на пустыні сорак гадоў?


Затым яны папрасілі караля, і Бог даў ім Саўла, сына Кіша, мужа з пакалення Бэньяміна, на сорак гадоў.

Было больш за сорак тых, што так пакляліся.

Але не слухайся іх, таму што больш за сорак чалавек затаіліся супраць яго. Яны пакляліся ні есці, ні піць, пакуль не заб’юць яго. Яны ўжо напагатове і чакаюць твайго распараджэння».

Ад юдэяў атрымаў я пяць разоў па сорак удараў без аднаго.

На каго Ён гневаўся сорак гадоў? Ці не на тых, хто зграшыў і чые трупы засталіся на пустыні?

І пачуў я лічбу пазначаных пячаткаю: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячаткаю з усіх плямёнаў сыноў Ізраэля.

Вонкавы дзядзінец святыні пакінь знадворку і не мерай яго, бо ён дадзены язычнікам, і яны будуць таптаць Мой святы горад сорак два месяцы.

Былі дадзеныя яму вусны, што казалі рэчы, якія гучалі як вялікія, і блюзнерствы, і была яму дадзена ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.

І ўбачыў я: вось Баранак стаіць на гары Сіён, а з Ім сто сорак чатыры тысячы, у якіх імя Яго і імя Айца Ягонага напісана на чолах.

Памераў ягоны мур. Ён быў сто сорак чатыры локці чалавечай меры, якою таксама карыстаўся анёл.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
СОРАМ →