Паўваліваліся пагане ў яму, што самі выкапалі; у сеці, што ўкрадкам панастаўлялі, ублуталася нага іхняя.
ён падпілноўвуе ў засадзе, быццам леў у гушчары сваім; сочыць, каб улавіць убогага; хапае гаротніка, уцягваючы яго ў свае сеці;
За ўцісканьне нешчасьлівых, за ўздыханьні ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: забясьпечу таго, на каго настаўляюць сеці.
путы пякельныя абнялі мяне, і сеці сьмерці аблуталі мяне.
Вочы мае заўсёды на Госпада ўзіраюцца, бо Ён выцягне з сеці ногі мае.
Ты мяне выцягнеш з сеці, што ўкрадкам наставілі мне, бо Ты — абарона мая.
А тыя, што шукаюць душу маю, мне сеці стаўляюць; а тыя, што жадаюць няшчасьця майго, пра пагібель гавораць маю ды ўсьцяж разважаюць аб здрадзе.
Ад замыслу ліхога яны не адступяцца; і змаўляюцца тайна сеці наставіці; яны думаюць: хто будзе бачыць?
Ты заганяў нас у сеці, цяжкімі путамі бёдры нам ціснуў.
Бо-ж Ён ратуе цябе ад сеці лаўца, ад мору сьмяротнага.
Сеці бязбожных аблуталі мяне, ды закону Твайго не забыўся я.
Гордыя ўкрадкам сіло мне наставілі й петлі, сеці расьпялі яны ля дарогі, западню для мяне прыгатовілі. (Зэля)
Няхай пападуцца — адзін за адным — бязбожныя ў сеці свае, а я абміну іх.
І яны зараз жа, пакінуўшы се́ці, пайшлі за Ім.
Ідучы стуль дале́й, убачыў Ён другіх двух братоў, Якава Завядзе́явага і Яна, брата яго, у чаўне́ з Завядзе́ем, бацькам іх, пра́ўлючых се́ці свае́, і паклікаў іх.
Праходзячы-ж ля мора Галіле́йскага, угле́дзіў Сымона і Андрэя, брата ягонага, як закідалі сеці ў мора, бо яны былі рыбаловы.
І яны той жа час пакінулі свае́ се́ці і пайшлі за Ісусам.
І, адыйшоўшы адтуль недалёка, Ён угле́дзіў Якава Завядзе́явага і Яна, брата ягонага, таксама ў чаўне́, пра́вючы се́ці.
убачыў Ён два чаўны на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі се́ці.
Калі-ж перастаў вучыць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню і закінь се́ці твае́ дзеля лову.
Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі; але па слову Твайму закіну се́ці.
Ён жа сказаў ім: закіньце се́ці па правы бок чаўна і зло́віце. Яны закінулі, ды ўжо не маглі выцягнуць се́ці ад масы рыбы.
Трэба яму і сьвядоцтва ме́ць добрае ад вонкавых, каб ня ўпасьці ў дакор і се́ці д’яблавы.
Тыя-ж, што жадаюць узбага́чвацца, па́даюць у спакушэньне і ў се́ці, і ў многія неразумныя і шкадлівыя пажаданьні, што топяць людзе́й у зьніштажэньні й загубе;
каб яны вызваліліся з се́ці д’ябла, што жыўцом улавіў іх пад сваю волю.