Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НАДЗЕЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «надзея» сустракаецца 43 разы у 42 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАДЗЕЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Зьвярніцеся, дачкі мае, пайдзіце; бо я ўжо старая, каб быць замужам; ды калі б я й сказала: "Ё імне яшчэ надзея", нават, калі б я была гэтуго ноч мужу і нават нарадзіла сыноў,

І адказаў Шэханя Егіеленак із сыноў Еламовых, і сказаў Езру: «Мы ізрадзілі Бога свайго, што пабралі чужыя жанкі зь люду зямлі, але што да гэтага ё яшчэ надзея ў Ізраеля;

І бывае беднаму надзея, і несправядлівасьць зачыняе вусны свае.

Гэткія сьцежкі ўсіх забываючых Бога; і надзея падлыжніка загіне;

І будзеш мець даверлівасьць, бо ё надзея; і абкапаеш навокал сябе, і будзеш ляжаць у бясьпечнасьці.

А вочы нягодных выцякуць, і пацехі будуць страчаны імі; і надзея іхная, як выдых душы».

Бо ё дзерву надзея, што яно, калі й будзе ссечана, ізноў адменіцца, і атожылы не перастануць,

Дык ідзе надзея мая? Хто абача надзею маю, хто абача?

Вырвана з будану надзея ягоная, і яна прывядзець яго да караля жахаў.

Бо што за надзея падлыжніку, як будзе ён адцяты, як Бог возьме душу ягоную?

Вось, надзея ягоная хвальшывая: ці не павалішся ад аднаго пагляду ягонага?

Бо не назаўсёды забыты будзе ўбогі, і надзея бедных не загіне на векі.

Адно ў Богу сьцішайся, душа мая, бо ад Яго надзея мая;

Страшнымі рэчмі справядлівасьці Ты адказуеш нам, Божа спасеньня нашага, надзея ўсіх далёкіх канцоў зямлі й мора,

Бо Ты надзея мая, Спадару мой СПАДАРУ, давер мой з маладосьці мае.

Надзея справядлівых — радасьць, а спадзева нягодных загіне.

Як нягодны чалавек памірае, спадзева загіне, і надзея несправядлівых гіне.

Казьнер сына, бо ё надзея, але да сьмерці ягонае не дапушчай душы свае.

Каб надзея твая была на СПАДАРА, я наўчу сядні нават цябе.

Бо як ё будучыня, то надзея твая ня будзе страчана.

Гэтак веданьне мудрасьці душы тваёй, калі ты знашоў яе: і ё будучыня, надзея твая ня будзе страчана.

Таму, хто злучаны з усімі жывымі, ё надзея, бо й сабаку жывому ляпей чымся здохламу ляву.

Надзея Ізраелява й Спасе ягоных у часе бяды! чаму Ты, як чужы, на зямлі гэтай, як падарожны, што прытуліўся, каб пераначаваць?

Дабраславёная людзіна, што спадзяецца на СПАДАРА, і каторае надзея СПАДАР;

СПАДАРУ, надзея Ізраелява! усі, што пакідаюць Цябе, будуць засаромлены; тыя, што адвярнуліся ад Цябе, будуць запісаны на зямлі, бо яны пакінулі жарало жывых водаў, СПАДАРА.

Ня будзь спалохам імне, надзея мая ў дзень ліха!

І ё надзея на будучыню тваю, — агалашае СПАДАР, — і зьвернуцца сынове твае да граніцаў сваіх.

Усі, што знаходзілі іх, жэрлі іх, і праціўнікі іх казалі: "Мы ня вінныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА. Сяліба справядлівасьці, надзея айцоў іхных СПАДАР".

Паложа вусны свае ў пыл, можа быць яшчэ надзея;

І сказаў імне: «Сыну людзкі! гэтыя косьці — гэта цэлы дом Ізраеляў. Вось, яны кажуць: "Нашыя косьці высахлі, і надзея наша загінула, мы адарваныя".

І бачачы гаспадары ейныя, што шчэзла надзея прыбытку іхнага, нялі Паўлу а Сілу і пацягнулі на рынак да ўраднікаў.

Ані сонца, ані зоры не паказаваліся шмат дзён, і немалая бура напірала на нас; наапошку ўся надзея ратунку шчэзла.

Каторыя ўверылі перазь Яго ў Бога, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых і даў Яму славу, каб вера вашая а надзея былі ў Богу.

Ад цярплівосьці ўзумеласьць, ад узумеласьці надзея,

А надзея не засароме, бо міласьць Божая вылілася ў сэрцы нашыя Духам Сьвятым, даным нам.

Бо мы спасёныя надзеяй. Але надзея відомая ня ё надзея; бо, калі хто бача, чаго яму й спадзявацца?

Цяпер трываюць тры: вера, надзея, міласьць; гэтыя тры, але большая зь іх міласьць.

І надзея наша на вас пэўная. Калі ж цешымся, дык із вашага пацяшэньня а спасеньня, ведаючы, што як вы ўчасьнікі цярпеньня, так і пацяшэньня.

І асьвяціў сьвятлом вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, што за надзея пагуканьня Ягонага, і што за багацьце славы спадку Ягонага ў сьвятых,

Каторым Бог зычыў наказаць, што за багацьце было б славутае тайны гэтае памеж народаў, каторая ё Хрыстос у вас, надзея славы,

Бо хто надзея наша, альбо радасьць, альбо карона хвальбы? Ці ня вы таксама перад Спадаром нашым Ісусам у часе прыходу Ягонага?

Бо Закон нічога ня прывёў да дасканальнасьці, але ўведзена лепшая надзея, каторай бліжымся да Бога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter